Ян Завіша
ваявода віцебскі і мсьціслаўскі
Ян Заві́ша (каля 1550—1626) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падкаморы лідзкі (з 1593), ваявода амсьціслаўскі (з 1596) і віцебскі (з 1599).
Ян Завіша. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1550 |
Памёр | 1626[1] |
Пахаваны | |
Род | Завішы |
Бацькі | Ян Завіша[d][2] Яўхімія Вярбіцкая[d][2] |
Дзеці | Мікалай Завіша |
Дзейнасьць | палітык |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», першы сын Яна.
У 1609 фундаваў драўляны касьцёл у імя Міхала Арханёла ў Белагрудзе Лідзкага павету. Перадаў яму фальварак Мядзёўшчыну з 8 валокамі ворыва, вёску Янаўляны з 10 валокамі ворыва і падданымі, невялікі лясок, луг над Дзітвой, права лоўлі рыбы на Дзітве і 10 коп літоўскіх грошаў штогод зь Белагрудзкага двара на ксяндза і кантараў з забавязаньнем праводзіць дзьве штотыднёвыя імшы[4].
Аўтар лістоў да жыхароў Віцебску (сакавік 1621), закліканых папярэдзіць паўтор бунтаў супраць уладыкі Язафата Кунцэвіча[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 88.
- ^ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu (пол.) — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 89. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ^ Насевіч В. Завішы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 639.
- ^ Суднік С. Інвентар фундушу Белагрудскага Рымска-каталіцкага парафіяльнага касцёла // «Лідскі летапісец» № 42.
- ^ Вернікоўская А. Супраціў праваслаўнага насельніцтва Полацкай епархіі ўвядзенню уніі // Беларускі гістарычны агляд. Т. 8. Сш. 1—2. 2001.
- ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 394.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2