Яг’я Мугамэд Гамід-ад-дын

Яг’я Мугамэд Гамід-ад-дын (па-арабску: يحيى محمد حميد الدين‎; 1869 — 17 лютага 1948 году) — дзяржаўны дзяяч Емэну. У 1904 годзе был абраны імамам сэкты зэйдытаў і ўзначаліў паўстаньне емэнскіх зэйдзіцкіх плямёнаў супрпаць панаваньня Асманскай імпэрыі. У 1911 годзе заключыў з турэцкім султанам пагадненьне, паводле якога раён зэдзіцкіх плямёнаў атрымаў унутраную аўтаномію. Пасьля распаду Асманскай імпэрыі ў 1918 годзе, Ях’я прыняў тытул караля Емэну. Аб’яднаў разрозьненныя емэнскія плямёны ў рамках адзінага Емэнскага мутавакілійскага каралеўства. 1 лістапада 1928 году склаў з СССР дагавор аб сяброўстве і гандлі (г. зв. «Дагавор у Сане»). Прытрымваючыся антызаходніх пазыцыяў у замежнай палітыцы, праводзіў у краіне курс на захаваньне і ўмацаваньне рэакцыйнага дыктатарскага рэжыму. З мэтай перашкодзіць заходняй экспансіі і закансэрваваць існуючыя сацыяльна-эканамічныя адносіны праводзіў палітыку самаізаляцыі Емэну. Забіты ў выніку змовы.

Яг’я Мугамэд Гамід-ад-дын
па-арабску: يحيى بن محمد حميد الدين
1918 — 17 лютага 1948
Наступнік Ahmad bin Yahya[d]
1904 — 1918
Папярэднік Muhammad bin Yahya Hamid ad-Din[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 чэрвеня 1869(1869-06-18)[1]
Памёр: 17 лютага 1948(1948-02-17)[2][3][4][…] (78 гадоў)
Дзеці: Ahmad bin Yahya[d], Q16124624?, Saif al-Islam Abdallah[d] і Sayf al-Islam al-Hassan[d][5]
Бацька: Muhammad bin Yahya Hamid ad-Din[d]