Грамадзянская вайна ў Емэне

унутрыдзяржаўны канфлікт у Емэне з 2014 року

Грамадзянская вайна ў Емэне[1] — узброены канфлікт у Емэне паміж урадавымі войскамі ды хусытамі.

Перадгісторыя й прычыны

рэдагаваць

У пачатку 2004 року адбылося паўстаньне шыітаў на поўначы краіны з мэтаю аднаўленьня тэакратычнай манархіі, якая была ў Паўночным Емэне да вайсковага перавароту 1962 року, а таксама супраць палітычнага хаўрусу Емэну са Злучанымі Штатамі.

У 2009 року распачаліся баявая дзеяньні паміж шыітамі ды ўрадавымі войскамі Емэну ды Саудаўскай Арабіі. Кіраўніцтва Емэну абгрунтавала ўварваньне Саудаўскай Арабіі сьмерцю двух памежнікаў, забітых паўстанцамі.

У 2010 року было заключана замірэньне.

Але ж у 2011 року сытуацыя пачала пагаршацца: сутыкненьні паміж шыітамі й сунітамі аднавіліся. На тэрыторыі Емэну чынна распачала дзеяньні «Аль-Каіда».

Храналёгія падзеяў

рэдагаваць

2 лютага — 9 ліпеня 2014 ішла бітва за Амран, якая скончалася перамогаю хусытаў. з 16 па 21 верасьня 2014 рокуішла бітва за Сану (Сталіцу Емэну). Бітва скончалася перамогаю паўстанцаў.

15 лютага 2015 року хусыты распачалі аблогу Адэну.

З прычыны пасьпяховых дзеяньняў паўстанцаў 26 лютага 2015 року кааліцыя арабскіх дзяржаваў на чале з Саудаўскай Арабіяй распачало інтэрванцыю ў Емэн.

з 25 сакавіка па 22 ліпеня 2015 року ішла бітва за Адэн паміж хусытамі й сіламі арабскай кааліцыі. 22 ліпеня хусыты былі канчаткова вытулены з Адэну.

8 верасьня 2015 року да вайны на баку емэнскага ўраду супраць хусытаў далучыўся Кувэйт.

16 ліпеня 2016 року ААЭ распачалі вывад сваіх вайскоўцаў зь Емэну.

5 чэрвеня 2017 року Катар спыніў усялякія баявыя дзеяньні на тэрыторыі Емэну з прычыны абвінавачваньні Катару ў падтрымцы тэрарызму.