Алі Абдула Салег
Алі́ Абдала́ Са́лег (па-арабску: علي عبد الله صالح; нарадзіўся 21 сакавіка 1942, Баіт-эль-Агмар, Емэнскае Мутавакілійскае каралеўства — 4 сьнежня 2017, Сана, Емэн) — емэнскі палітык, які служыў у якасьці першага прэзыдэнта Емэну пасьля емэнскага ўзьяднаньня з 22 траўня 1990 году па сваю адстаўку 25 лютага 2012 году, пасьля емэнскай рэвалюцыі.
Алі Абдула Салег | |
па-арабску: علي عبد الله صالح | |
18 ліпеня 1978 — 22 траўня 1990 | |
Папярэднік | Abdul Karim Abdullah al-Arashi[d] |
Наступнік | прэзыдэнт Емэну[d] |
22 траўня 1990 — 27 лютага 2012 | |
Папярэднік | Прэзыдэнт Емэнскай Арабскай рэспублікі[d] |
Наступнік | Абд-Рабу Мансур Аль-Гадзі[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 сакавіка 1947[1] |
Памёр: |
4 сьнежня 2017[2] (70 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Asma Saledp[d] |
Дзеці: | Ахмэд Салех[d], Халед Алі Абдула Салех[d], Sakhr Ali Abdullah Saleh[d], Ridan Ali Abdullah Saleh[d], Madeen Ali Abdullah Saleh[d] і Salah Ali Abdullah Saleh[d] |
Бацька: | Абдала Салех[d] |
Узнагароды: | |
Раней займаў пасаду прэзыдэнта Емэнскай Арабскай Рэспублікі, таксама вядомай як Паўночны Емэн, зь ліпеня 1978 году, пасьля забойства прэзыдэнта Агмада Гусэйна Ггашымі[3]. На працягу ягоных двух дзесяцігодзьдзяў ва ўладзе, ён быў абвінавачаны ў крадзяжы мільярдаў даляраў з найбяднейшай арабскай нацыі[4].
Салег у маладым узросьце ўступіў у войска і ў 1962—1968 гадох на баку рэспубліканцаў прымаў удзел у грамадзянскай вайне супраць раялістаў. У 1978 годзе стаў прэзыдэнтам Емэнскай Арабскай Рэспублікі. У 1994 годзе абараніў адзінства краіны, падавіўшы мяцеж сэпаратыстаў. Доўгі час лічыўся ўмераным прэзыдэнтам, пашыраў сувязі краіны з заходнімі дзяржавамі, асабліва са ЗША ў барацьбе з тэрарызмам. У 2011 годзе ў выніку «арабскай вясны», якая распаўсюдзілася па ўсім Емэне, прэзыдэнту стала больш складана трымаць уладу ў сваіх руках, пакуль у рэшце рэшт ён ня быў адхілены ад улады ў якасьці прэзыдэнта ў 2012 годзе.
У сьнежні 2017 году ён заявіў аб выхадзе з кааліцыі з хусітамі і перайшоў на бок сваіх былых ворагаў — Саудаўскай Арабіі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[5]. Зьяўляючыся абвінавачаным у здрадзе, Салег быў забіты снайпэрам-хусітам[6] [8] падчас перастрэлкі ў сталіцы Сане 4 сьнежня 2017 году[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ali Abdullah Saleh // https://pantheon.world/profile/person/Ali_Abdullah_Saleh
- ^ а б https://www.lemonde.fr/yemen/article/2017/12/05/ali-abdullah-saleh-fantome-et-mauvaise-conscience-de-l-etat-yemenite_5224575_1667193.html
- ^ AFP: Yemen's Saleh formally steps down after 33 years. Google
- ^ Ali Abdullah Saleh's death will shake up the war in Yemen. The Economist
- ^ Yemen: Ex-President Ali Abdullah Saleh killed. Al Jazeera.
- ^ «Yemen: Ex-President Ali Abdullah Saleh killed». Al Jazeera.
- ^ Analysis: Yemen's ex-president Saleh's killing was 'revenge'. Al Jazeera.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Біяграфія на BBC News.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |