Баб-эль-Мандэбская пратока
Баб-эль-Мандэбская пратока (араб. باب المندب (Баб-эль-Мандэб — «вароты сьлёз (смутку)»), фр. Bab-el-Mandeb) — пратока паміж паўднёва-заходнім ўскрайкам Арабійскім паўвостравам (дзяржава Емэн) і Афрыкай (дзяржавы Джыбуці і Эрытрэя). Злучае Чырвонае мора з Адэнскай затокай Арабійскага мора.
Найменшая шырыня 26,5 км, найменшая глыбіня на фарватэры 182 м.