Адэская вобласьць

Адэ́ская во́бласьць (па-ўкраінску: Одеська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 33,31 тыс. км². Насельніцтва — 2 386 015 чалавек (2016). Адміністрацыйны цэнтар — места Адэса.

Адэская вобласьць
Одеська область
Coat of Arms of Odesa Oblast.svg
Герб
Flag of Odesa Oblast.svg

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Адэса
Улучае 26 раёнаў
Найбольшы горад Адэса
Іншыя буйныя гарады Белгарад-Днястроўскі, Ізмаіл, Чарнаморск
Дата ўтварэньня 27 лютага 1932 року
Кіраўнік абласной
дзяржаўнай адміністрацыі
Максім Сьцяпанаў
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2016)
2 386 015 (5,12%, 6-е месца)
Шчыльнасьць 72,12 чал./км²
Плошча 33 310 км² (5,51%, 1-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 281 м
Месцазнаходжаньне
Адэская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-51
Тэлефонны код +38 048
Паштовыя індэксы 65xxx, 66xxx, 67xxx, 68xxx
Інтэрнэт-дамэн odessa.ua; od.ua
Код аўтам. нумароў BH
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткіРэдагаваць

МесцазнаходжаньнеРэдагаваць

Разьмешчаная на поўдні Ўкраіны.

На поўначы мяжуе з Кіраваградзкай ды Віньніцкай, на ўсходзе зь Мікалаеўскай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе з Малдовай і непрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай, на паўднёвым захадзе з Румыніяй.

КліматРэдагаваць

Вобласьць ляжыць у межах зоны стэпу. Клімат умерана кантынэнтальны са сьпякотным сухім летам і мяккай маласьнегавой няўстойлівай зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –5 — -2 °C, ліпеня +21—23 °C. Ападкі бываюць пераважна ўлетку ў выглядзе залеў. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 168—210 дзён.

РэльефРэдагаваць

Большая частка тэрыторыі вобласьці разьмешчана ў межах Чарнаморскай нізіны. У паўночнай частцы разьмешчаны адгор’і Падольскага ўзвышша. Характэрнай зьяўляецца значная гушчыня й глыбіня распаласаванасьці паверхні сеткай зь яраў і бэляк.

У адміністрацыйным падначаленьні знаходзіцца востраў Зьмяіны.

Глебы пераважна чарназёмныя, месцамі трапляюцца саланчакі.

Водныя аб'ектыРэдагаваць

Рачная сетка вобласьці належыць да басэйнаў Чорнага мора, Днястра, Паўднёвага Буга. На тэрыторыі вобласьці налічваецца каля 200 рэчак даўжынёй звыш 10 км, многія зь якіх у летні пэрыяд перасыхаюць. Галоўныя рэкі: Дунай (з Кілійскім вусьцем), Днестар (з прытокам Кучурган), Кадыма ды Саўранка (прыток Паўднёвага Буга).

У прыморскай паласе шмат прэснаводных (Кагул, Ялпуг, Катлабух) ды салёных (Сасык, Шаганы, Алібэй, Бурнас) азёраў. Таксама на ўзьбярэжжы знаходзіцца вялікая колькасьць ліманаў (найвялікшыя Куяльніцкі ды Хаджыбэйскі),

ГісторыяРэдагаваць

Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Адэскай вобласьці зьявіліся ў Прыднястроўі ў канцы позьняга палеаліту. У VII—II стагодзьдзях да н. э. прычарнаморскія стэпы насялялі плямёны скіфаў.

У I—III стагодзьдзі паўночна-заходняе Прычарнамор’е было заваяванае рымлянамі, на зьмену якім з паўночнага захаду прыйшлі готы (III ст.), а ў канцы IV стагодзьдзі — з усходу прыйшлі гуны. У VIII ст. у міжрэччы Дуная й Днястра аселі алана-баўгарскія плямёны, якіх у часы г.зв. Кіеўскай Русі выціснулі й часткова асымілявалі славяне. Іх у сваю чаргу ў сярэдзіне XIII ст. выціснулі манголы, пазьней Паўночнае Прычарнамор’е ператварылася ў Дзікае поле.

У пачатку XV ст. Прычарнамор’е было захопленае вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Вітаўтам, але ў 1480-я рр. гэтыя землі адышлі да Туррэччыны.

У пачатку XІX ст. пасьля працяглых войнаў з Турэччынай Прычарнамор’е поўнасьцю адышло да Расейскай імпэрыі.

Адэская вобласьць была ўтвораная 27 лютага 1932 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелРэдагаваць

Вобласьць налічвае 26 адміністрацыйных раёнаў, 19 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 33 мястэчкі, 1113 вёсак.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Адэская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў