Нацыянальны банк Малдовы

галоўны банк Малдовы

Нацыянальны банк Малдовы — галоўны банк Малдовы, заснаваны ў чэрвені 1991 году.

Нацыянальны банк Малдовы
рум. Banca Națională a Moldovei

Галаўная сядзіба (2018 год)
Абрэвіятура НБМ
Дата ўтварэньня 4 чэрвеня 1991 (33 гады таму)
Тып банк
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта устойлівасьць цэнаў
Штаб-кватэра бульвар Грыгора Веру, д. 1[1]
Месцазнаходжаньне Кішынёў
Каардынаты 47°1′45″ пн. ш. 28°50′17″ у. д. / 47.02917° пн. ш. 28.83806° у. д. / 47.02917; 28.83806Каардынаты: 47°1′45″ пн. ш. 28°50′17″ у. д. / 47.02917° пн. ш. 28.83806° у. д. / 47.02917; 28.83806
Дзейнічае ў рэгіёнах Малдова
Сяброўства МВФ[2] і Сусьветны банк (ЗША)[3]
Афіцыйныя мовы румынская
Кіраўнік Актавіян Армашу
1-ы намесьнік Уладзімер Мунтэану
Намесьнікі Канстанцін Шчэндра, Тацяна Іванішына, Аркадзь Албул
Сябры Наглядальнай рады Дзьмітры Ўрсу, Аляксандар Пэлін, Валеры Яшан, Вадзім Енікаў[4]
Кіроўны орган Выканаўчы камітэт
Матчына кампанія Парлямэнт Малдовы
Бюджэт 273,72 млн леяў (2021 год; 15,425 млн $)[5]
Колькасьць супрацоўнікаў 472 (2021 год)[6]
Сайт bnm.md

Паводле 17-га Закону «Аб Нацыянальным банку Малдовы» 1995 году, капітал меў складаць 10 % ад абавязкаў, 2/3 якога мелі прыпадаць на агульны запас. Паводле 19-га артыкула, пры скарачэньні статутнага капіталу менш за 4 % ад абавязкаў банку, Міністэрства фінансаў Малдовы абавязвалася цягам 60 дзён ад справаздачы вонкавага аўдытара даць сродкі для дасягненьня капілам 4 % да абавязкаў. Згодна з 20-м артыкулам пры перавышэньні капіталам 10 % ад абавязкаў НБМ меў перадаваць прыбытак у дзяржаўны бюджэт[7].

Паўнамоцтвы

рэдагаваць

Паводле 5-га артыкула Закону «Аб Нацыянальным банку Малдовы» 1995 году, меў паўнамоцтвы:

  • вызначаць і ажыцьцяўляць манэтарную і валютную палітыку ў дзяржаве;
  • выступаць давераным банкам дзяржавы;
  • накіроўваць прапановы ўраду Малдовы на падставе гаспадарчага і манэтарнага агляду;
  • дазваляць дзейнасьць банкаў у Малдове і іх аддзяленьняў у іншых дзяржавах;
  • пазычаць банкам;
  • выдаваць дазволы на інфраструктуру фінансавага рынку дзеля яе ўстойлівай дзейнасьці;
  • служыць адзінай установай выпуску дзяржаўнай валюты;
  • падтрымліваць і кіраваць золатавалютным запасам дзяржавы;
  • выковаць абавязкі і ўгоды ўраду Малдовы ў міжнародных фінансавых арганізацыях;
  • складаць аплатны балянс, міжнародную ўкладальніцкую пазыцыю і статыстыку вонкавай запазычанасьці Малдовы;
  • ажыцьцяўляць валютнае рэгуляваньне ў Малдове;
  • дазваляць паслугі аплаты і выпуск электронных грошай;
  • вызначаць аздараўленьне і закрыцьцё банкаў[7].

Паводле 16-га артыкула Закону, таксама меў права гандляваць каштоўнымі мэталамі, замежнай валютай і каштоўнымі паперамі замежных урадаў і міжнародных банкаў[7].

Кіраваньне

рэдагаваць
  • Наглядальная рада. Складалася зь 7 сябраў, сярод якіх былі кіраўнік і 1-ы намесьнік, яшчэ адзін намесьнік і 4 несупрацоўнікі банку. Кіраўніка НБМ абіраў Парлямэнт Малдовы на прапанову свайго старшыні. Намесьнікаў таксама абіраў Парлямэнт Малдовы на прапанову кіраўніка НБМ. Астатніх 4-х несупрацоўнікаў абіраў Парлямэнт Малдовы на прапанову сваёй Камісіі гаспадаркі, бюджэту і фінансаў. Склікалася прынамсі штоквартал. Правамоцная пры ўдзеле звыш паловы сябраў. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў ад прысутных. Зацьвярджаў гадавую фінансавую справаздачнасьць. Прызначаў 2/3 галасоў сябраў галоўнага кантралёра на прапанову Камітэту аўдыту. Выпускаць у абарачэньне і вымаць зь яго банкноты і манэты 2/3 галасоў. Вызначаў парадак стварэньня Камітэтаў НБМ, у тым ліку аўдыту, грашовага, нагляду і ўкладаньняў.
  • Выканаўчы камітэт. Складалася зь 5 сябраў, сярод якіх былі старшыня, 1-ы намесьнік і яшчэ 3 намесьнікі. Вызначаў уліковую стаўку і ўзровень запасаў камэрцыйных банкаў. Усталёўваў абменны курс дзяржаўнай валюты[7].

На 31 сьнежня 2020 году сродкі Нацыянальнага банку Малдовы налічвалі 84,603 млрд малдоўскіх леяў (4,914 млрд даляраў ЗША), зь якіх 82 % было ў замежных валютах. Сродкі пераважна ўлучалі: 1) укладальніцкія каштоўныя паперы ў замежных валютах — 39 % (32,911 млрд леяў), 2) наяўныя грошы і кароткатэрміновыя ўклады ў замежных валютах — 38 % (32,122 млрд леяў), 3) каштоўныя паперы ўраду Малдовы ў леях — 18 % (15,041 млрд леяў), 4) замежная валюта ў міжнародных фінансавых установах — 5 % (15,041 млрд леяў). Золата складала 0,1 % сродкаў на 76 млн леяў. Абавязкі налічвалі 94 % (79,135 млрд леяў) ад сродкаў і на 69 % (58,565 млрд леяў) ад сродкаў намінаваліся ў малдоўскіх леях. Абавязкамі ў асноўным былі: 1) малдоўскія леі ў абарачэньні — 39 % (32,911 млрд леяў), 2) малдоўскія леі на банкаўскіх рахунках — 16 % (13,241 млрд леяў), 3) замежная валюта ў банках — 11 % (9,33 млрд леяў), 4) абавязкі перад міжнароднымі фінансавымі ўстановамі ў замежнай валюце — 8 % (6,71 млрд леяў), 5) пасьведчаньні Нацыянальнага банку Малдовы ў малдоўскіх леях — 7 % (6,383 млрд леяў). Капітал і запасы адпаведна складалі 6 % (5,467 млрд леяў) ад сродкаў, у тым ліку 4 % (3,225 млрд леяў) прыпадала на статутны капітал[8].

Мінуўшчына

рэдагаваць

4 чэрвеня 1991 году быў заснаваны Нацыянальны банк Малдовы (НБМ). 29 лістапада 1993 году НБМ увёў у абарачэньне малдоўскі лей замест малдоўскім купонаў, што дазволіла спыніць гіпэрінфляцыю. 21 ліпеня 1995 году Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон «Аб Нацыянальным банку Малдовы» № 548-ХІІІ, якім зрабіў НБМ незалежным ад ураду і падсправаздачным сабе. У 1996 годзе НБМ выпусьціў 1-ыя памятныя манэты ў гонар 5-годзьдзя незалежнасьці Малдовы. У студзені 1998 году НБМ усталяваў абменны курс малдоўскага лея да даляра ЗША паводле сярэднеўзважанага выніку валютнага гандлю на міжбанкаўскім рынку «Фондавай біржы Малдовы». У ліпені 2004 году НБМ стварыў Фонд зарукі ўкладаў у банкаўскай сыстэме, унёсак у які стаў абавязковым для ўсіх камэрцыйных банкаў краіны.

У 2006 году НБМ укараніў Аўтаматызаваную сыстэму міжбанкаўскай аплаты (АСМА), якая дазволіла ажыцьцяўляць імгненны безнаяўны разьлік. 18 траўня 2012 году Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон № 114 «Аб паслугах аплаты і электронных грошах», паводле якога НБМ атрымаў паўнамоцтвы бараніць правы іх карыстальнікаў. У 2013 годзе НБМ заснаваў Нацыянальную раду аплаты, каб бясьпечнае ажыцьцяўленьне безнаяных плацяжоў. Да 2017 году НБМ укараніў міжнародны нумар банкаўскага рахунку (МНБР) ва ўсіх камэрцыйных банках Малдовы. 3 кастрычніка 2016 году Парлямэнт Малдовы зацьвердзіў Закон № 232 «Аб аздараўленьні і закрыцьці банкаў», паводле якога НБМ атрымаў паўнамоцтвы прадухіляць іх неплатаздольнасьць і абмяжоўваць яе наступствы. У 2017 годзе Парлямэнт Малдовы ўхваліў Закон № 202 «Аб дзейнасьці банкаў», згодна зь якім у жніўні 2018 году НБМ увёў стаўку паглынальніка капіталу, каб павысіць устойлівасьць банкаў пры стратнасьці.

Кіраўнікі

рэдагаваць
  1. ^ Сувязныя звесткі (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 2022 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  2. ^ Малдова (анг.) // Міжнародны валютны фонд, 12 красавіка 2022 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  3. ^ Малдова (анг.) // Сусьветны банк, 19 траўня 2021 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  4. ^ Кіраўніцтва і арганізацыя (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 2 студзеня 2021 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  5. ^ Каштарыс выдаткаў на 2021 год (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 11 лістапада 2021 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  6. ^ Справаздача за 2020 год (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 7 чэрвеня 2021 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  7. ^ а б в г Пётар Лучынскі. Закон «Аб Нацыянальным банку Малдовы» № 548-ХІІІ ад 21 ліпеня 1995 г. (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 30 кастрычніка 2015 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.
  8. ^ Асобны ўліковы балянс на 31 сьнежня 2020 году (рум.) // Нацыянальны банк Малдовы, 1 лістапада 2021 г. Праверана 26 красавіка 2022 г.