Урцішкі
У́рцішкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Урцішкі лац. Urciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Івейскі |
Насельніцтва: | 90 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231337 |
СААТА: | 4229813141 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°59′22″ пн. ш. 25°46′41″ у. д. / 53.98944° пн. ш. 25.77806° у. д.Каардынаты: 53°59′22″ пн. ш. 25°46′41″ у. д. / 53.98944° пн. ш. 25.77806° у. д. |
± Урцішкі |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як сяло ў Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. у Юршаняцкім войтаўстве, 40 дымоў, 15 валок зямлі, у складзе маёнтку Іўе Кішкаў. У 1634 г. 46 дымоў, 21 валока зямлі. У Літоўскай мэтрыцы ўзгадваецца маёнтак Урцішкі. У 1690 г. у ім 1 дым, уласнасьць С.Красоўскага. У 1-й палове XVIII ст. уласнасьць С.Маскевіча, пасьля Я.Рамбоўскага, ваяводы рэчыцкага. У 1735 г. яму належала 2,5 дыма.
У XIX — пачатку XX ст. вёска і засьценак у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у вёсцы 141 рэвіская душа, у засьценку 5 рэвіскіх душ. Адносіліся да маёнтка Іўе Замойскіх. Цэнтар Урцішкаўскага сельскага таварыства. У 1885 г. 64 двары, 512 жыхароў, піцейны дом. У 1897 г. у вёсцы 70 двароў, 418 жыхароў, у засьценку 4 двары, 24 жыхары. У 1909 г. у вёсцы 100 двароў, 552 жыхары, 633 дзесяціны зямлі, у засьценку 5 двароў, 19 жыхароў, 15,5 дзесяціны зямлі.
У 1921-1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, затым Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. у вёсцы 89 двароў, 479 жыхароў, у засьценку 5 двароў, 27 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (96 двароў, 539 жыхароў) і засьценак (6 двароў, 26 жыхароў) у Драбышоўскім сельсавеце Івейскага раёну. Працавала сямігадовая школа. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1951 г. створаны калгас «Перамога». 3 1953 г. у калгасе «Новае жыцьцё». 3 16.7.1954 г. у Лукашынскім, з 1959 г. у Івейскім сельсаветах. Потым у складзе калгасу «Дайліды». Працаавалі базавая школа, клюб, крама, вытворча-тэхнічны цэх па апрацоўцы мясцовай сыравіны. У 1999 г. 86 двароў, 173 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2009 год — 90 чалавек[2]
- 1999 год — 173 чалавекі, 86 двароў
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.