Хмяльніцкая вобласьць
Хмяльні́цкая во́бласьць (па-ўкраінску: Хмельни́цька о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 20,6 тыс. км². Насельніцтва — 1 301 242 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар — места Хмяльніцкі.
Хмяльніцкая вобласьць | |
Хмельницька область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Хмяльніцкі |
Улучае | 20 раёнаў |
Найбольшы горад | Хмяльніцкі |
Іншыя буйныя гарады | Камянец-Падольскі, Шапятоўка |
Дата ўтварэньня | 23 верасьня 1937 року |
Губэрнатар | — |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2015) | 1 301 242 (2,93%, 13-е месца) |
Шчыльнасьць | 63,1 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 93.88%, расейцы — 3.55%, беларусы — 0.19%, палякі — 1.61% |
Плошча | 20629 км² (3,41%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 409 м 121 м |
Шырата | ад 48°27' да 50°37' п. ш. |
Даўгата | ад 26°09' да 27°56' у. д. |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-68 |
Тэлефонны код | +38 038 |
Паштовыя індэксы | 29xxx, 30xxx, 31xxx, 32xxx |
Інтэрнэт-дамэн | khmelnitskiy.ua; km.ua |
Код аўтам. нумароў | BX |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная на захадзе Украіны.
На паўночным захадзе мяжуе з Ровенскай, на паўночным усходзе з Жытомірскай, на ўсходзе зь Віньніцкай, на поўдні з Чарнавіцкай, на захадзе з Тарнопальскай абласьцямі Ўкраіны.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны.
Рэльеф
рэдагавацьБольшую частку тэрыторыі вобласьці займае Падольскае ўзвышша, на паўночным захадзе ў межы вобласьці заходзіць Валынскае ўзвышша, а на поўначы — Палеская нізіна. Паверхня — хвалістая раўніна, якая ўздымаецца на паўночны захад і паніжаецца на поўдзень і паўднёвы ўсход. Асабліва сільна парэзаная яе паўднёва-заходняя частка вузкімі далінамі мэрыдыянальных левых прытокаў Днястра.
Паўднёвы захад перацягвае Таўтровы камлюк, на якім разьмешчаны найвышэйшы пункт вобласьці — гара Вялікая Бугаіха (409 м). Тут пашыраныя карставыя формы рэльефу, трапляюцца пячоры (Атлянтыда, Залучанская).
Крайні поўдзень мае градападобную паверхню, парэзаную каньёнападобнымі далінамі прытокаў Днястра. Узровень Днястроўскага вадасховішча (121 м) зьяўляецца найніжэйшым пунктам вобласьці.
Водныя аб'екты
рэдагавацьПа тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак даўжынёй звыш 10 км кожная. Найвялікшая — Днестар з прытокамі Збруч, Смотрыч, Ушыца; Паўднёвы Буг з прытокамі Бужок, Воўк, Іква; рэкі Дняпроўскага басэйну — Гарынь, Случ, Хамора.
Азёраў мала. Сустракаюцца пераважна ў басэйне Гарыні. Найвялікшае вадасховішча — Днястроўскае. Пабудавана 1858 сажалак і вадасховішчаў, галоўным чынам у басэйнах Гарыні ды Паўднёвага Буга
Гісторыя
рэдагавацьВобласьць была ўтвораная 22 верасьня 1937 року. Да 4 студзеня 1954 року насіла назву Камянец-Падольская вобласьць. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было места Камянец-Падольскі (да 1940 року).
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|
1 608 407 | 1 615 373 | 1 550 442 | 1 527 114 | 1 430 775 | 1 301 242 |
Мова
рэдагавацьўкраінская мова | расейская | польская | беларуская | армянская |
---|---|---|---|---|
95.24% | 4.09% | 0.18% | 0.06% | 0.06% |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 20 раёнаў, 13 местаў, зь якіх 6 — абласнога значэньня, 24 мястэчкі, 5 пасёлкаў, 1410 вёсак.
Месты
рэдагавацьАбласнога значэньня
рэдагавацьРаённага значэньня
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьХмяльніцкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў