Тарнопальская вобласьць
Тарно́пальская во́бласьць (па-ўкраінску: Терн́опільська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Ўкраіны. Плошча вобласьці складае 13,823 тыс. км². Насельніцтва — 1,112 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар — места Тарнопаль.
Тарнопальская вобласьць | |
Тернопільська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Тарнопаль |
Улучае | 17 раёнаў |
Найбольшы горад | Тарнопаль |
Іншыя буйныя гарады | Чарткоў, Крэменец, Беражаны |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Губэрнатар | Алег Сірацюк |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2006) | 1,112 млн (2,37%, 4-е месца) |
Шчыльнасьць | 118,04 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 97,8%, расейцы — 1,2%, палякі — 0,3% |
Плошча | 13,823 тыс. км² (3,61%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 443 м 116 м |
Шырата | ад 50°13' пн.ш. да 48°31' пн.ш. |
Даўгата | ад 24°42' у.д. да 26°24' у.д. |
Месцазнаходжаньне | |
Мапа {{{Назва ў родным склоне}}} | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-61 |
Тэлефонны код | +38 035 |
Паштовыя індэксы | 46xxx, 47xxx, 48xxx |
Інтэрнэт-дамэн | ternopil.ua; te.ua |
Код аўтам. нумароў | ВО |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьМяжуе зь Львоўскай на захадзе, Ровенскай вобласьцю на поўначы, Хмяльніцкай на ўсходзе, Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі на поўдні.
Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 195 км, з захаду на ўсход — 129 км.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана кантынэнтальны зь цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені — 5 °C, у ліпені — +19 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 520—600 мм
Рэльеф
рэдагавацьТарнопальская вобласьць займае заходнюю частку Падольскага ўзвышша. Яе рэльеф — раўнінны. Паверхня вобласьці мае нахіл з поўначы на поўдзень. Рэшта яе тэрыторыі нахіленая ў паўночна-ўсходнім кірунку. На поўначы вобласьці знаходзяцца Крамянецкія горы (вышыні да 408 м), на крайнім паўднёвым захадзе — Апольле (вышыні 360—400 м).
Водныя аб’екты
рэдагавацьПа тэрыторыі вобласьці цякуць 120 рэчак, даўжынёй звыш 10 км кожная. Яны адносяцца да басэйнаў Днястра (Залатая Ліпа, Карапец, Стрыпа, Джурын, Серат, Нічлава, Збруч, Гнілая, Тайна) і Прыпяці (Гарынь, Гарынька, Іква, Жэрдзя, Жырак). Днестар цячэ на поўдні на мяжы з Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласьцямі. На тэрыторыі вобласьці каля 270 сажалак і вадасховішчаў.
Гісторыя
рэдагавацьТарнопальская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 году ў межах УССР. Да 9 жніўня 1944 году мела афіцыйную назву Тарнопальская вобласьць (цэнтар — места Тарнопаль).
Насельніцтва
рэдагавацьТарнопальская вобласьць мае практычна монаэтнічны склад насельніцтва — 97,8% насельніцтва вобласьці складаюць украінцы. Таксама ёсьць расейцы (1,2%) і палякі (0,3%).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных раёнаў, 18 местаў, зь якіх 4 — абласнога значэньня, 17 мястэчак, 1 пасёлак, 1022 вёсак.