Крэменец
Крэменец (па-ўкраінску: Кременець) — места ў Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Крэменецкага раёну. Насельніцтва на 2019 год — 21 тыс. чал.
Крэменец лац. Kremieniec | |||||
укр. Кременець | |||||
Места і замак на малюнку Н. Орды | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1227 | ||||
Магдэбурскае права: | 1438 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Тарнопальская | ||||
Раён: | Крэменецкі | ||||
Плошча: | 31 км² | ||||
Вышыня: | 329 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2019) | |||||
колькасьць: | 21 063 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 679,45 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 3546 | ||||
Паштовы індэкс: | 47003 | ||||
КОАТУУ: | 6123410100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°6′29″ пн. ш. 25°43′39″ у. д. / 50.10806° пн. ш. 25.7275° у. д.Каардынаты: 50°6′29″ пн. ш. 25°43′39″ у. д. / 50.10806° пн. ш. 25.7275° у. д. | ||||
Крэменец | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Знаходзіцца за 75 км ад Тарнопалю. Вузел аўтамабільных шляхоў, канцавая станцыя адгалінаваньня ад лініі Здалбунаў — Львоў.
Гісторыя
рэдагаваць- 1226: першы ўспамін пра Крэменец у Іпацьеўскім летапісе, места Галіцка-Валынскага княства.
- 1241, 1254: вытрымаў аблогу татараў.
- 1340: у складзе Вялікага Княства Літоўскага.[2]
- канец XIV ст.: вялася адбудова Крэменецкага замка.[2]
- 1438: атрымаў Магдэбурскае права.
- XV — 1-я палова XVII ст.: значны рамесна-гандлёвы цэнтар Валыні.
- 1497, 1500: крымскія татары зруйнавалі Крэменец.
- 1-я палова XVI ст.: мелася 18 прыпісаных да Крэменецкага замка сёлаў і хутароў; у месьце збудавалі касьцёл.[2]
- 1536: у валоданьні Боны Сфорца.
- 1563: у Крэменцы было 737 будынкаў, мяшчане атрымалі дазвол на пасярэдніцкі гандаль.[2]
- 1565/66: цэнтар Крэменецкага павету Валынскага ваяводзтва.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- 1572: у месьце адбываліся 2 кірмашы на рок, тут разьмяшчаўся найбольшы на Валыні склад солі.
- 1629: у Крэменцы было 1224 будынкі.[2]
- 1635: у месьце працавала 6 цэхаў, якія аб’ядноўвалі 131 рамесьніка.[2]
- XVII—XVIII стагодзьдзі: найбуйнейшы на Валыні цэнтар вытворчасьці сукна.
- 1648: казакі Максіма Крываноса захапілі Крэменец і зруйнавалі замак.
- 1701: крэменецкі староста Я. А. Вішнявецкі запрасіў у места езуітаў, якія адкрылі тут калегіюм (школа граматыкі пачала працаваць з 1712 року, паэтыкі і рыторыкі — з 1713 року).
- 1772: у выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1796: цэнтар павету Валынскай губэрні.
- 1805: у Крэменцы адкрылася Вышэйшая Валынская гімназія.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе ЎССР.
- 22 ліпеня 1941 — 18 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагавацьЭканоміка
рэдагавацьПрацуюць цукровы, тытунёва-фэрмэнтацыйны, масласыраробны заводы, мэблевая фабрыка і іншыя.
Славутасьці
рэдагавацьДзейнічае Крэменецкі краязнаўчы музэй.
- Дом радзіны Ю. Славацкага (XVIII ст.)
- Замак на гары Бона (XIII ст.)
- Жылы будынак «Блізьняты» (XVII—XVIII стагодзьдзі)
- Касьцёл (1636, цяпер царква Сьв. Мікалая УПЦ МП) і кляштар францішканаў (XVII ст.)
- Касьцёл Сьв. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі (1731—1746, цяпер царква Праабражэньня Гасподняга УПЦ КП) і калегіюм езуітаў (XVIII ст.)
- Касьцёл Сьв. Станіслава
- Манастыр Яўленьня Гасподняга (1633)
- Палац Дамброўскіх (XVIII ст.)
- Царква і кляштар базылянаў (1630)
Галерэя
рэдагаваць-
Замак
-
Кляштар езуітаў
-
Касьцёл Сьв. Ігнацыя Лаёлы і Станіслава Косткі
-
Манастыр Яўленьня Гасподняга
-
Касьцёл бэрнардынаў
-
Касьцёл Сьв. Станіслава
-
Дом сям’і Ю. Славацкага
-
Меская вуліца
Месты-сябры
рэдагавацьАсобы
рэдагаваць- Валянтына Адамовіч (нар. 1930) — украінскі літаратар, пэдагог, краязнавец
- Марк Кац (1914—1984) — польскі і амэрыканскі матэматык габрэйскага паходжаньня
- Юры Пакальчук (1941—2008) — украінскі пісьменьнік і мовазнавец
- Юльюш Славацкі (1809—1849) — польскі паэт і драматург
- Ісаак Стэрн (1920—2001) — амэрыканскі музыка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2019 року PDF (укр.)
- ^ а б в г д е ё Валерый Грынявецкі. Крэменец // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 158
- ^ Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 776
- ^ Кременец // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Кременец // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Krzemieniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 776—780
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрэменец — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў