Мількі (Гарадзенская вобласьць)
Мі́лькі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Мількі лац. Milki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 25 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857106 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°6′51″ пн. ш. 25°51′19″ у. д. / 54.11417° пн. ш. 25.85528° у. д.Каардынаты: 54°6′51″ пн. ш. 25°51′19″ у. д. / 54.11417° пн. ш. 25.85528° у. д. |
± Мількі |
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, 2 жыхары адносіліся да вольных сялянаў, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 24 двары, 170 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 20 двароў, 165 жыхароў, якія мелі 98 дзесяцін зямлі, 55 кароў, 15 коней. Працавала школа граматы.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (44 двары, 270 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. Уваходзіла ў саўгас «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 159 жыхароў. Да 1972 г. працавала пачатковая школа. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі». Дзейнічалі клюб, крама. У 1999 г. 32 двары, 51 жыхар.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 25 чалавек[2]
- 1999 год — 51 чалавек, 32 двары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.