Дубічы Царкоўныя (гміна)
Гміна Дубічы Царкоўныя (па-польску: Gmina Dubicze Cerkiewne) — сельская гміна ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы.
Гміна Дубічы Царкоўныя | |
Gmina Dubicze Cerkiewne | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Ваяводзтва | Падляскае |
Павет | Гайнаўскі |
Статус | Вясковая гміна |
Сядзіба | Дубічы Царкоўныя |
Дата ўтварэньня | 1952 |
Войт | Лявон Малашэўскі |
Афіцыйныя мовы | польская, беларуская мова (дапаможная) |
Мовы ва ўжытку | польская, падляскія дыялекты, беларуская |
Насельніцтва (2011) | 1792[1] |
Шчыльнасьць | 11,85 чал./км² |
Нацыянальны склад | беларусы (81,33%), палякі (16,63%), украінцы (1,55%) |
Плошча | 151,19 км² |
TERYT | 2005052 |
Мапа Гміны Дубіч Царкоўных | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Тэлефонны код | 85 |
Паштовыя індэксы | 17-204, 17-250 |
Код аўтам. нумароў | BHA |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гміна мяжуе з гмінамі Гайнаўка, Чыжы, Кляшчэлі Гайнаскага павету; гмінай Орля Бельскага павету ды Вярховіцкім і Камянюцкім сельсаветамі Камянецкага раёну. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дубічы Царкоўныя.
Нацыянальны склад
рэдагавацьЗгодна з вынікамі польскага нацыянальнага перапісу 2002 году, палякамі задэкляравала сябе 16,63% жыхароў гміны, 1,55% назвала сябе ўкраінцамі, 81,33% — беларусамі (другая пасьля гміны Чыжы гміна з найбольшай дзеляй беларусаў у насельніцтве серад гмінаў Польшчы ).
Гісторыя
рэдагавацьАбшар сёньняшняй гміны Дубічы Царкоўныя ўжо зь сярэднявечча знаходзіўся пад уплывам усходняславянскага асадніцтва з лякальным цэнтрам у Бельску. З 1513 году, пасьля стварэньня Падляскага ваяводзтва, гэтыя землі ўваходзілі ў склад бельскай землі, толькі самая ўсходняя частка (вёскі Старына, Горны Груд адносіліся да Берасьцесякага павету створанага ў 1566 годзе Берасьцейскага ваводзтва. У выніку Люблінскай уніі праз землі сёньняшняй гміны праходзіла мяжа паміж Каронай Каралеўства Польскага ды ВКЛ. Адміністрацыйнымі цэнтрамі для вёскаў былі Бельск (паўночная і заходняя частка сёньняшняй гміны), Кляшчэлі (паўднёвая і ўсходняя частка) па каронным боку мяжы ды Камянец і Берасьце па літоўскім боку (усходняя частка сёньняшняй гміны). Паміж 16 і 18 стагодзьдзямі заснаваліся усе вёскі сёньняшняй гміны Дубічы Царкоўныя (ніколі не было тут створанае ніводнае мястэчка), амаль усе вёскі зьяўляліся каралеўскай уласнасьцю і не было тут значных шляхоцкіх пасяленьняў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заходняя частка сёньняшняй гміны апынулася ў Новай Ўсходняй Прусіі (вёскі Стары Корнін, Ягаднікі, Карыціска), а большая частка з Дубічамі Царкоўнымі ўвайшла ў Слонімскую губэрню (з 1801 г. Гарадзенская губэрня). Заходняя частка пасьля Тыльзыцкага міру 1807 г. апынулася ў складзе Беластоцкай вобласьці, каб у 1842 г. быць прылучанай да Гарадзенскай губэрні. Пасьля Паршай сусьветнай вайны абшар апынуўся ў мяжах гміны Орля і гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва і толькі невялікая ўсходняя частка падлягала гміне Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. З 1939 году ў складзе Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР, а ў 1914-1944 гадах у Беластоцкай акрузе Трэцяга райху. У 1945 годзе абшар фінальна апынуўся ў межах Польшчы, а з 1952 году існуе як гміна Дубічы Царкоўныя[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ludność. Stan i struktura demograficzno-społeczna - NSP 2011 (пол.) Portal Informacyjny. Główny Urząd Statystyczny. Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Гісторыя (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя. Гміна Дубічы Царкоўныя. Праверана 4 траўня 2015 г.