Кляшчэлі

места ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы

Кляшчэ́лі (польск. Kleszczele, падляск.: Kliščéli[1]) — места ў Польшчы, на рацэ Нурцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1308 чалавек[2]. Знаходзяцца на аўтабільных дарогах 66 і 685; чыгуначная станцыя на лініі ЧаромхаБеласток.

Кляшчэлі
лац. Klaščeli
польск. Kleszczele
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Кляшчэляў
Першыя згадкі: XV стагодзьдзе
Места з: 15231950
1993
Мясцовая назва: Kliščeli
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Кляшчэлі
Бурмістар: Аляксандар Сяліцкі
Плошча: 46,71 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 1308 чал.
шчыльнасьць: 28 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: + 48 (85)
Паштовы індэкс: 17-250
TERYT: 3202605074
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°34′23.30″ пн. ш. 23°19′31.40″ у. д. / 52.5731389° пн. ш. 23.3253889° у. д. / 52.5731389; 23.3253889Каардынаты: 52°34′23.30″ пн. ш. 23°19′31.40″ у. д. / 52.5731389° пн. ш. 23.3253889° у. д. / 52.5731389; 23.3253889
Кляшчэлі на мапе Польшчы
Кляшчэлі
Кляшчэлі
Кляшчэлі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kleszczele.pl

Кляшчэлі — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царкоўная званіца, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

У 1523 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары надаў прывілей ваяводзе віленскаму Мікалаю Радзівілу з дазволам место насадити у Клешележех на земли Бельского повету. 22 сакавіка таго ж году месту надалі Хэлмінская права. У 1533 годзе Кляшчэлі перайшлі да каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, якая правяла валочную памеру, прыпісваючы да места вёскі: Косная (цяпер Дашы), Дабравода, Нурэц (Чаромха), Бабічы (Кузава) і Трубянка. У 1544 годзе Бона Сфорца фундавала ў Кляшчэлях касьцёл.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Кляшчэлі перайшлі да Каралеўства Польскага. На 1576 год тут было 385 будынкаў[3]. У 1578 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст дазволіў мяшчанам гандаль сольлю. На 1580 год Кляшчэлі былі другім колькасьцю насельніцтва местам Падляшша. 21 лістапада 1581 годзе каралева і вялікая княгіня Ганна Ягелонка надала месту герб: «у чырвоным полі Божае Ягня з харугвай»[4]. У 1659 годзе Кляшчэлі зьнішчылі маскоўскія захопнікі. На 1660 год у месьце засталося толькі 13 будынкаў. У 1772 годзе а. Юры Сасноўскі заснаваў у Кляшчэлях царкоўную школу для будучых уніяцкіх сьвятароў (у ёй навучаўся Міхал Баброўскі)[5]. У 1777 годзе вялікі пажар зьнішчыў места. У гэты час тут быў 181 будынак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кляшчэлі апынуліся ў складзе Прусіі, а з 1807 году — у Расейскай імпэрыі, у Беластоцкай вобласьці. У 1843 годзе яны ўвайшлі ў склад Бельскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1845 год тут было 217 будынкаў. 6 чэрвеня 1868 году зьявіўся праект расейскага гербу Кляшчэляў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кляшчэлі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кляшчэлі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Кляшчэлі акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Кляшчэлі ўвайшлі ў склад БССР, дзе сталі цэнтрам Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1941—1944 гадох места зноў знаходзілася пад акупацыяй нацысцкай Нямеччыны. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Кляшчэлі Польскай Народнай Рэспубліцы, у складзе Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 23 кастрычніка 1946 году аддзел рэпатрыяцыі Бельскага павету склаў справаздачу, у якой паведаміў пра зварот мясцовага органа ўлады (народнай рады) ў Кляшчэлях да Сталіна з просьбай вярнуць вёску ў склад Савецкага Саюзу[6].

У 1950—1993 гадох Кляшчэлі мелі статус вёскі.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XVI стагодзьдзе: 1580 год — 2310 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1845 год — 1 тыс. чал.; 1878 год — 1750 чал. (861 муж. і 889 жан.), зь іх 807 праваслаўных, 518 каталікоў і 435 юдэяў[7]; 1894 год — 2326 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1452 чал., зь іх згодна з афіцыйнай польскай статыскай паводле нацыянальнасьці 911 палякаў, 349 беларусаў, 147 юдэяў і 45 расейцаў, паводле веры 567 праваслаўных, 263 каталікі, 621 юдэй і 1 атэіст[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1308 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Званіца царквы Сьвятога Мікалая (1709)
  • Касьцёл Сьвятога Жыгімонта[9] (1907—1910)
  • Могілкі: праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (каля 1870; мураўёўка)
  • Чыгуначная станцыя (каля 1900)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьвятога Мікалая (1709)
  • Сынагога (XIX ст.)
  1. ^ Pudlaśki nazvy. Kliščeli svoja.org Праверана 28 жніўня 2017 г.
  2. ^ Kleszczele - podstawowe informacje (пол.) Праверана 28 жніўня 2017 г.
  3. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 169.
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 170.
  5. ^ Fionik D. Miêsta v historyji i kultury pudlašskich biełorusuv. — Biêlśk Pudlaśki: Muziej Małeji Baťkuvščyny v Studzivodach, 2013. S. 49—53.
  6. ^ Томас Бон, Аляксандар Далгоўскі, Маркус Кшоска. 6.1 Маргіналізацыя і дынамічная мадэрнізацыя ў памежным рэгіёне // Зубрыны неруш і сусьветная спадчына / перакл. зь ням. Жанна Некрашэвіч-Кароткая. — Менск: Галіяфы, 2021. — С. 188. — 404 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-7209-88-0
  7. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 135.
  8. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 19.
  9. ^ KLESCZELE – Parafia św. Zygmunta (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 28 жніўня 2017 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць