Карыціска

вёска ў гміне Дубічы Царкоўныя Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы

Кары́ціска (па-польску: Koryciski, па-падляску: Korytyska[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Карыціска
польск. Koryciski
Карыціска
Былая назва: Корыцішча
Мясцовая назва: Korytyska
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 101 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′55″ пн. ш. 23°33′8″ у. д. / 52.59861° пн. ш. 23.55222° у. д. / 52.59861; 23.55222Каардынаты: 52°35′55″ пн. ш. 23°33′8″ у. д. / 52.59861° пн. ш. 23.55222° у. д. / 52.59861; 23.55222
Карыціска на мапе Польшчы
Карыціска
Карыціска
Карыціска
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ля вёскі працякае рака Арлянка.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Драўляны ветраны млын пабудаваны ў 1948 г.

Корыцішча было створанае каля 1570 году па намаганьнях Астафія Халецкага ў межах бельскага стараства. Пачаткова разьмяшчалося на 20 валоках зямлі. Да 1631 году мясцовыя мужыкі прыналежалі да прыходу ў Старым Беразове, а пасьля перайшлі да старакорнінскага прыходу. У час войнаў і эпідэміяў сярэдзіны 17 ст. Карыціска абезьлюднелі, але былі пасьля адбудаваныя[4]. У міжваенны пэрыяд Карыціска прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 166 жыхары (усе праваслаўныя, зь іх 125 запісаныя былі палякамі, а толькі 41 беларусамі)[5]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Карыціска былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Korytyska svoja.org Праверана 3 траўня 2015 г.
  3. ^ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  4. ^ Карыціска Дрэва і сакрум. Падляскі культурны шлях Праверана 3 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.