Бельскі павет (1919—1939)

павет Польскай Рэспублікі ў 1919—1939 гадах

Бе́льскі паве́т — былы павет Беластоцкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — места Бельск.

Бельскі павет
Powiat bielski
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Беластоцкае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Бельск
Гміна 19 вясковых гмінаў (1919—1934), 14 вясковых гмінаў (1919—1934)
Дата ўтварэньня 28 жніўня 1919
Дата скасаваньня верасень 1939
Насельніцтва (1922) 129 216
Бельскі павет на мапе Беластоцкага ваяводзтва
Бельскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

Створаны на аснове былога Бельскага павету(ru) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі 28 жніўня 1919 году. У 1921 г. на абшары павету знаходзілася 9 местаў (Бельск, Боцькі, Бранск, Цеханавец, Дарагічын, Кляшчэлі, Мельнік, Нараў і Сямяцічы) і 19 вясковых гмінаў. 11 ліпеня 1922 г. Бельскі павет пабольшыўся коштам скасаванага Белавескага павету (у яго склад былі далучаныя гміны: Масева, Белавежа і Сухопаль). Канчатковае фармаваньне межаў павету закончылася ў 1926 г., калі гміна Сухопаль адыйшла ў склад Пружанскага павету. У ліпені 1934 г. улады скасавалі 12 самых малых гмінаў, але былі створаныя 7 новых і да 1939 г. у складзе Бельскага павету было 14 гмінаў. 14 студзеня 1940 г. савецкія ўлады канчаткова скасавалі Бельскі павет як адміністарцыйную адзінку, а на яго месцы былі заснаваныя Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны Беластоцкай і Берасьцейскай вобласьцей[1].

У цяперашні час тэрыторыі павету адносяцца да Бельскага, Высокамазавецкага Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы. Самыя ўсходнія часткі былога Бельскага павету ўваходзяць у склад Камянецкага і Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці Беларусі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Выява сям'і Віктара Шведа зробленае ў 1930-ыя гады ў Беластоцкім ваяводзтве зь вёскі Мора.

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 129 216 жыхароў, з чаго:

  • 35 964 (27,82%) беларусы,
  • 79 154 (61,26%) палякі (выніку перапісу былі фальсіфікаваныя, каб выказаць магчыма вялікую колькасьць палякаў),
  • 13 175 (10,19%) габрэяў,
  • 1038 (0,8%) расейцаў,
  • 976 (0,75%) летувісаў,
  • 111 (0,08%) немцаў,
  • 24 (0,02%) украінцы (у перапісе былі запісаныя як русіны),
  • 15 французаў,
  • 14 латышоў,
  • 11 татараў,
  • 2 грузіны,
  • 1 чэх,
  • 1 эстонец,
  • 1 сэрб,
  • 1 турак.

Для параўнаньня, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчыў у павеце 164 441 чал., зь якіх як родную мову вызначылі:

  • польскую разам 57 331 (г. зн. 34,86% ад насельніцтва павету),
  • «расейскую» (пад якой разумелася ўласна расейская, а таксама беларуская ды ўкраінская, зь якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (49,92%)[2].

Пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага насельніцтва з рэгіёну або значнае збольшваньне польскага.

Па веравызнаньню насельнікі павету былі:

  • 49,77% (64 311) жыхароў павету былі каталікамі,
  • 37,67 (48 672) праваслаўнымі,
  • 12,36% (15 977) юдэямі,
  • 0,1% (140) пратэстантамі,
  • 27 марыявітамі,
  • 18 адвэнтыстамі,
  • 4 г. зв. сэктантамі,
  • 1 баптыст,
  • 1 мусульманін.

Для 9 жыхароў павету веравызнаньне было пазначанае як невядомае.[3]

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Zbigniew Romaniuk, Bogdan Komarzewski Zarys historii powiatu bielskiego (пол.). Powiat bielski. Праверана 27 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Гл. зьвесткі для Бельскага павету паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 27 ліпеня 2015 г.