Бельскі павет (Падляскае ваяводзтва)
Бельскі павет (па-польску: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводзтве Польшчы. Створаны ў 1998 року ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтар — горад Бельск-Падляскі. Акрамя яго, у складзе павету знаходзіцца яшчэ адно места — Бранск.
Бельскі павет | |
Powiat bielski | |
![]() | ![]() Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Польшча |
Статус | павет |
Уваходзіць у | Падляскае ваяводзтва |
Адміністрацыйны цэнтар | Бельск-Падляскі |
Найбуйнейшыя гарады | Бранск |
Стараста | Славамір Юры Снарскі |
Афіцыйныя мовы | польская |
Мовы ва ўжытку | польская, падляская |
Насельніцтва (2014) | ▼57 399[1] |
Шчыльнасьць | 41,48 чал./км² |
Плошча | 1385,2 км² |
Месцазнаходжаньне Бельскага павету | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+1 |
Летні час | UTC+2 |
Скарачэньне | CET |
Тэлефонны код | +48 85 |
Паштовыя індэксы | 17-100 |
Код аўтам. нумароў | BBI |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
На поўдні Бельскі павет мяжуе зь Сямяціцкім паветам, на захадзе — зь Высокамазавецкім, на поўначы — зь Беластоцкі, а на ўсходзе — з Гайнаўскі паветам.
Гісторыя
рэдагавацьБельск зьяўляўся цэнтральным пунктам для станаўленьня будучага Бельскага павету. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да XIII ст., калі гэтыя землі падлягалі Галіцка-Валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасьце, але ў XIII ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павету аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 году бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу XIV ст. неаднаразова апынялася ў руках мазавецкіх князёў. Фінальна бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводзтва. Яшчэ з канца XIV ст. абшар сёньняшняга Бельскага павету (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у навакольлі Бельску ды на ўсход ад яго з канца XV ст. і асабліва ў XVI ст. засяляўся мужыкамі з раёну Дарагічына і Берасьця, а таксама баярамі зь Літвы. Прыватная ўласнасьць земляў на захадзе сёньняшняга павету і вялікакняская (а з 1569 г. каралеўская) утрымалася да канца XIX ст. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляскага ваяводзтва і зь ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай абшар сёньняшняга павету апынуўся пад уладаньнем Каралеўства Прусіі, а пасьля Тыльзыцкага пагадненьня 1807 г. адышоў у склад Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. З 1842 г. у складзе Гарадзенскай губэрні. Пасьля Першай сусьветнай вайны па рашэньні польскай Рады міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводзтва. Ахопліваў ён сабою таксама абшары сёньняшніх Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў. Быў зьліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэляўскі і Сямяціцкі раёны. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павету быў адлучаны новаствораны Сямяціцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.[2].
Асобы
рэдагаваць- Міхаіл Рукевіч (1794— 1841) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагодзьдзя, ініцыятар стварэньня «Таварыства вайсковых сяброў»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Ludność. Stan i struktura ludności oraz ruch naturalny w przekroju terytorialnym w 2014 r. Stanu w dniu 30 VI 2014 (пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 3 чэрвеня 2015 г.
- ^ Zbigniew Romaniuk Zarys historii powiatu bielskiego (пол.). Powiat bielski. Праверана 3 чэрвеня 2015 г.