Орля (гміна)
Гмі́на О́рля (па-польску: Gmina Orla) — сельская гміна ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Орля.
З 7 траўня 2009 году беларуская мова мае ў гміне статус дапаможнай мовы.
11 студзеня 2011 году для 25 населеных пунктаў гміны нароўні з польскімі ўведзены беларускія назвы (ня ўведзеныя толькі для адной вёскі і 2 хутароў). Першая гміна зь беларуска-польскімі назвамі.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Орля (гміна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў