Ягаднікі
Я́гаднікі (па-польску: Jagodniki, па-падляску: Jahudnyki[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Ягаднікі | |
польск. Jagodniki | |
Першыя згадкі: | 1569 |
Мясцовая назва: | Jahudnyki |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Насельніцтва: | 168 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.5° у. д. |
Ягаднікі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя
рэдагавацьВёска была праўдападобна заснаваная паміж 1566 ды 1569 гадамі лясьнічым бельскім Рыгорам Валовічам. Да 18 ст. знаходзілася паміж лясамі, зь якіх жыхары Ягаднікаў выбіралі мёд. У 18 ст. жыхары Ягаднікаў пачалалі засноўваць з захаду ад сваёй вёскі невялікія прысёлкі Краські, Карнілы і Сураль (далі яны пасьля вёску Вялікія Пасечнікі), а са ўсходу прысёлкі Галёнкі, Канстантынік ды Паўлюк (склаліся пасьля ў прысёлак Пасечнікі-Семівалокі)[4]. У міжваенны пэрыяд Ягаднікі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 160 жыхары (1 каталік ды 159 праваслаўных; 49 запісаных было палякамі, а 111 беларусамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ягаднікі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.
Зноскі
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Jahudnyki svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Ягаднікі Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.