Дубічы Царкоўныя
Ду́бічы Царко́ўныя (па-падляску: Dúbičy Cerkóvny, Дубічы Цэрковны; па-польску: Dubicze Cerkiewne) — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтар гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам беларускай мовы[1].
Дубічы Царкоўныя лац. Dubičy Carkoŭnyja | |
польск. Dubicze Cerkiewne | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1568 |
Былая назва: | Żarywiec |
Мясцовая назва: | Dúbičy Cerkóvny / Дубічы Цэрковны |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Насельніцтва: | 270 чал. (2006) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-204 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°38′57″ пн. ш. 23°26′33″ у. д. / 52.64917° пн. ш. 23.4425° у. д.Каардынаты: 52°38′57″ пн. ш. 23°26′33″ у. д. / 52.64917° пн. ш. 23.4425° у. д. |
Дубічы Царкоўныя на мапе Польшчы ![]() ![]() Дубічы Царкоўныя | |
![]() |
ГісторыяРэдагаваць
Вёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагічынскаму Станіславу Хондзынскаму воласьць кляшчэляўскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму стараству. Вёска Дубічы Царкоўныя разьмяшчалася на ўсход ад сёньняшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец. У 17 ст. вёска пасьля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Парафіяльная Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы Царкоўныя.
Рэлігійнае жыцьцёРэдагаваць
Вёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнаньняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасьць каталікоў.
Выбітныя землякіРэдагаваць
Крыніцы і заўвагіРэдагаваць
- ^ Прыклады аўдыязапісаў гаворкі вёскі.(пол.) Праверана 24 лютага 2014 г.