Вясковая гміна

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы

Вясковая гміна (па-польску: gmina wiejska) — гміна Польшчы, тэрыторыя якой не ўключае ў свой склад аніводнага гораду (што не выключае магчымасьці знаходжаньня сядзібы гміны ў суседнім горадзе).

Раней у Польшчы адпаведнікам аднавясковай гміны на вёсцы была грамада (па-польску: gromada). У пэрыяд ад 15 да 18 стагодзьдзя такая гміна зьяўлялася найдрабнейшай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Польшчы і ў абмежаванай ступені адзінкі мясцовага самакіраваньня на вёсцы. Слова «грамада» таксама ўжывалася ў дачыненьні да жыхароў адной парафіі або пласта гарадзкой беднаты.

Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай сыстэма ўнутранага падзелу і кола паўнамоцтваў управаў гмінаў зьмяняліся ў адпаведнасьці з прававымі сыстэмамі дзяржаваў, да складу якіх адышлі часткі Рэчы Паспалітай. Як правіла, у частках Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Прусіі і Аўстрыі дамінавалі гміны, якія складаліся з адной вёскі (па-польску: gminy jednostkowe). У частцы, якая адышла Расеі, пасьля 1864 году грамада была ўключаная ў якасьці найніжэйшай тэрытарыяльнай адзінкі ў склад сельскай абшчыны (па-польску: gmina zbiorowa), якая складалася зь некалькі вёсак і была адпаведнікам сучаснага солтыства.

У міжваенны час Законам аб мясцовым самакіраваньні з 1933 году былі ўведзеныя ў функцыяваньне адна- і шматвясковыя гміны (калектыўныя). У скад калектыўнай гміны ўваходзілі некалькі грамадаў, на чале якіх стаяла рада грамады (у драбнейшых грамадах — збор грамады) і солтыс.

Такім чынам вясковыя гміны функцыянавалі да рэформы 1954 году, у выніку якой калектыўныя гміны былі ліквідаваныя, а найдрабнейшай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Польшчы сталі грамады.

Чарговая рэформа ў 1973 годзе зьліквідавала грамады і наноў увяла калектыўныя гміны (па-польску: gminy zbiorowe) разам з дапаможнымі адзінкамі гміны ніжэйшага ўзроўню або солтыствамі.

Разам з тым грамады, як і гміны, пачынаючы ад 1950 году зьяўляліся органамі агульнай дзяржаўнай улады, а не мясцовага самакіраваньня. Гэтаксама гэта датычыць і гарадзкіх гмінаў.

Глядзіце таксама

рэдагаваць