Арвід
Арвід (Ярвід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Орвід[a].
Арвід лац. Arvid | |
Arvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ahr + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Ярвід, Орвід |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Арвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьАрвід або Арвіда (Aruid, Arwidus[1], Arviðr[2][3], Arvid[4][5], Arvidia[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ар- (імёны ліцьвінаў Арман, Ярмунд; германскія імёны Arman, Aramund) паходзіць ад гоцкага ara 'арол'[8], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[9].
Адпаведнасьць імя Арвід (лет. Arvydas) германскаму імю Arwid прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[10].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Арвід адпавядае старажытнаму германскаму імю Ervid[11] зь першай асновай ер- (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder), якая паходзіць ад германскага heri 'войска, загон' або heru 'меч'[12]. Такім парадкам, імя Арвід (Ервід) азначае «меч моцы» або «моцнае войска»[13].
У Прусіі бытавала імя Арвід (Арвіда): Arwide (1341 і 1387 гады)[14]; Arwida (1402 год)[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: два чоловеки — Арвидъ (22 чэрвеня 1415 году[15] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[16]; Оръвиду а Сирвиду чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[17]; ихъ предкамъ бояромъ, то есть, Бутримови, Стропи и Ярвидови[18], …и Арвидови[19] (22 жніўня 1492 году); Воитеха Арвидович слуга (каля 29 жніўня 1524 году)[20]; Юрыи Арвидовичъ[21], Добко Арвидовичъ з двема браты[22], Павел Оръвидовичъ з братом[23], Ян а Станислав Воитеховичи Орвидовича[24] (1528 год); пана Яна Орвидовича (29 жніўня 1528 году)[25]; я, Станиславъ Войтеховичъ Орвидъ (10 жніўня 1531 году)[26]; за кубернатора тамъ собе, в тои земли выбрали Станислава Орвидовича[27], панъ Станиславъ Орвидъ[28] (1532 год); Войшвил Орвидович (1538 год)[29]; панъ Станиславъ Войтеховичъ Орвидъ (3 студзеня 1541 году)[30]; Миколай Орвидъ (14 верасьня 1542 году)[31]; небожъчык панъ Станиславъ Оръвидъ (28 лістапада 1542 году)[32]; Шимонъ Орвидъ (1567 год)[33]; ur. Piotra Orwida (26 траўня 1660 году)[34]; Johanes Orwid (20 кастрычніка 1655 году)[35]; Hieronim Orwid obiwatel Ziemi żmojdzkiej (23 кастрычніка 1655 году)[36]; frater Petrus Orwid (1714 год)[37]; Thadeus Orwid… Onufrius Orwid (4 сакавіка 1791 году і 20 жніўня 1794 году)[38]; Casimirus Orwid (2 лютага 1793 году)[39].
Носьбіты
рэдагаваць- Арвід — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера (магчыма, ён жа ўпамінаецца ў 1492 годзе)
- Арвід Троле (каля 1440—1505) — дзяржаўны дзяяч Швэцыі
- Войцех Арвідавіч — рэтаўскі цівун, які ўпамінаецца ў 1522 годзе[40]
- Добка Арвідавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Павал Арвідавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 год
- Станіслаў Войцехавіч Арвідавіч (Арвід) — цельшаўскі і ўжвенскі цівун, самаабвешчаны «губэрнатар» Жамойцкай зямлі
- Юры Арвідавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 год
- Ян Войцехавіч Арвідавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1528 годзе
- Мікалай Орвід — гаспадарскі баярын Жамойцкай зямлі, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Арвід Арвідзі (Arvidus Arvidi) — мешчанін з Нарвэгіі, які ў 1586—1590 гадох навучаўся ў Папскай сэмінарыі ў Вільні[41]
- Станіслаў і Шчасны Міхайлавічы Абрамовічы Орвіды — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1595 годзе[42]
- Арвід Столярм (каля 1540—1620) — вайсковы дзяяч Швэцыі
- Арвід Вітэнбэрг (1606—1657) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Швэцыі
- Арвід Карлстэйн (1647—1718) — швэдзкі мастак
- Арвід Аксэль Мардэфэльт (1655—1708) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Швэцыі, генэрал ад інфантэрыі
- Арвід Горн (1694—1742) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Швэцыі, генэрал-лейтэнант
- Арвід Посэ (1820—1901) — другі прэм’ер-міністар Швэцыі
Орвіды (Orwid) гербу Гейш — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[43].
Орвіды з Гедгольда — літоўскі шляхецкі род[44].
Арвідовічы або Арвітовічы (Orwidowicz, Orwitowicz) гербу Гейш[45] — літоўскі шляхецкі род[46].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Арвідышкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gunter M. Studien zu den theriophoren Personennamen der Germanen. — Köln, 1970. S. 37.
- ^ Heggstad L., Hødnebø F., Simensen E. Norrøn Ordbok. — Oslo, 1997.
- ^ Arviðr, Nordic Names
- ^ Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Oslo, 1982. S. 117.
- ^ Arvid, Nordic Names
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 60.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 138.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 164.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 781.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 14.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). S. 495.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 383.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 47.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 182.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 218.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 17.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 158.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 171.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 73.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 275.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 256.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 257—258.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 277.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 79.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 239.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 250.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1267.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 247, 254.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 297, 321.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 336.
- ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 115.
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1791—1794 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1793 m. mirties įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 258—259, 267.
- ^ Poplatek J. Wykaz alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1773 // Ateneum Wileńskie. R. 11, 1936. S. 228.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 142.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 369.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на О, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 282.
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 13. — Warszawa, 1916. S. 17.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)