Сарвіла
Сарвіла (Сярвіла, Шэрвіла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Сарвіла лац. Sarviła | |
Sarvilo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Saro + Wilo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сярвіла, Шэрвіла |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сарвіла» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Сарвіла (Sarvilo) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[4].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Шарвіла (Szarwiła, Szarwiłło, Szarwiło)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: панъ Миколай Сорвило, земянинъ повету Лидского (24 траўня 1589 году)[6]; Szerwiło (1671—1681 гады)[7]; na miejscu P. Andrzeja Sorwiły z Sorwiłów (1690 год)[8]; Katarzyna Sorwiło (1811 год)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Сарвіл — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[10]
- Мікалай Сарвіла — зямянін Лідзкага павету, які ўпамінаецца ў 1589 годзе
У гістарычных пісьмовых крыніцах беларускага арэалу адзначалася імя Сярвіла (Serwiło)[11].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 60 (306).
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 309.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 6. — Вильна, 1872.С. 66.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 194.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 64.
- ^ Barbaryszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 47.
- ^ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 145.