Гудзішкі (Івейскі раён)
вёска ў Бакштаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі
Гудзішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзяць у склад Бакштаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гудзішкі лац. Hudziški / Gudziški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Бакштаўскі |
Насельніцтва: | 31 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231339 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′28″ пн. ш. 26°7′3″ у. д. / 53.97444° пн. ш. 26.1175° у. д.Каардынаты: 53°58′28″ пн. ш. 26°7′3″ у. д. / 53.97444° пн. ш. 26.1175° у. д. |
Гудзішкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьГуда або Года (Gudo, Godo) — імя германскага паходжаньня[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Колькасьць насельніцтва РБ у 2009 годзе
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 659—660.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.