Мэйнарт

мужчынскае асабовае імя (Majnard)

Мэйнарт (Мейнарт), Мэйнард (Мейнард) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Meinart
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Meyn + Hart
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мэйнард, Мейнарт, Мейнард
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мэйнарт»

Паходжаньне рэдагаваць

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мейнарт або Мейнард, пазьней Майнэрт (Meinart, Meynard, Mainert) — імя германскага (нямецкага[1]) паходжаньня[2]. Іменная аснова маган- (мэйн-) (імя ліцьвінаў Мэйнар; германскае імя Meinar) паходзіць ад стараверхненямецкага magan, стараісьляндзкага megin, стараангельскага maegen 'сіла, магутнасьць, улада'[3], а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Сутарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Sutardus) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'[4][5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Meinart (Meinard, Meinhart, Meinhard)[6].

Германскае імя Meynhard бытавала ў XV ст. у Рызе[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Моитикгаилу, Меинортову племеннику, пустая землица (9 лістапада 1449 году)[8]; Jan Meynart (10 траўня 1655 году)[9]; Friedrich Meinerdt (сакавік — красавік 1656 году)[10]; Alexander Meynartowicz (4 сакавіка 1667 году)[11]; od JM xdza Meynarta… parochus Połongoviensis Meynart (1675—1677 гады)[12]; mała kamienica imé pana Meynartowicza — podczaszego Lidzkiego (12 ліпеня 1690 году)[13]; Malcher Mejnard… Kazimierz Meynard… Piotr Meynard z Mejnardów (1690 год)[14]; Joannis Godlob Meynert, Joannes Meynert (1761 год)[15].

Носьбіты рэдагаваць

  • Мейнарт (Мейнорт) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1449 годзе
  • Ян Мікалаевіч Мэйнартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[16]
  • Мікалай Янавіч Мэйнарт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1586 годзе[17]
  • Міхал Міцкевіч Мэйнартовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1598 годзе[18]

Мейнарды (Mejnard) гербу Даліва, Мейнарты (Mejnart) гербу Равіч і Мейнартовічы (Mejnartowicz, Meynartowicz) гербу Любіч[19] — літоўскія шляхецкія роды[20].

Глядзіце таксама рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 68.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1076.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 165.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 61.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 123.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 167.
  7. ^ Siliņa-Piņķe R. Rufnamen in Riga im 15. Jahrhundert: Überlegungen über eine schichtenspezifische Namengebung // Die Stadt und ihre Namen. Bd, 2013. 2. S. 243.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 67.
  9. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 274.
  10. ^ Augusiewicz S. Spis uchodźców z Wielkiego Księstwa Litewskiego w Prusach Książęcych w latach 1655—1656 w zbiorach Geheimes Staatsarchiv Preussicher Kulturbesitz w Berlinie // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. Nr. 1 (271), 2011. S. 126.
  11. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 257.
  12. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 861, 874.
  13. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 471.
  14. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 171.
  15. ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 183.
  16. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 187.
  17. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 195, 201—202, 210.
  18. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 55.
  19. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 292—293.
  20. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты