Вікінт — мужчынскае імя.

Wikind
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Witt + Kindo
Іншыя формы
Вытворныя формы Вітыкінд, Відукінд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вікінт»

Паходжаньне

рэдагаваць

Віцікінд, Віцікінт або Вікінд (Witikind, Witikint, Wikind) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[2], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3], а аснова -кінд- (-кінт-) (імёны ліцьвінаў Кінціла, Кіндэр; германскія імёны Kintilo, Kinder) — ад гоцкага і германскага kinds 'дзіцё, род'[2]. Такім парадкам, імя Вікінт азначае «дзіцё мудрасьці»[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Выкынтъ (умова 1219 году); со Выконтомъ… пославшима Выкыньта… со Выкынтомь… ко воуеви своемоу Выкынтови… Выкинтовъ именемь Твиреметь (Галіцка-Валынскі летапіс); Wikinth (Хроніка Быхаўца)[5]; Викинт (Хроніка літоўская і жамойцкая)[6].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Вікінт ( каля 1253) — літоўскі князь, які ў мірнай умове 1219 году разам з Гердзівілам называецца «жамойцкім князем»
  • Вікінт — легендарны князь Жамойці, сын легендарнага князя Мантывіла

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1567.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  5. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 130.
  6. ^ ПСРЛ. Т. 32. — М., 1975. С. 26.

Літаратура

рэдагаваць