Люстра дзён
«Люстра дзён» — беларускі самвыдатаўскі літаратурны і грамадзка-палітычны часопіс.
Выдаваўся ў 1979—1980 гадах Сяргеем Дубаўцом і Вінцуком Вячоркам пры дапамозе Сяржука Сокалава, якія зашыфравалі свае імёны пад калектыўным псэўданімам «Беларуская Талеранцыйная Грамада». Гэты назоў мусіў падкрэсьліць талеранцыйную пазыцыю выданьня, якая, на думку рэдакцыі, была закаранёная ў беларускай гісторыі і культуры.
Усяго выйшла 4 нумары. Хаця часопіс рыхтаваўся ў Менску, у кансьпіратыўных мэтах пазначана, што выдаецца ў Еўі[1]. З тае ж прычыны ўказваліся і выдуманыя двохзначныя нумары.
Паводле Дубаўца, першыя два нумары зьмяшчалі толькі па адным творы; наступныя ж два ўжо ўяўлялі зь сябе часопіс з разьвітаю рубрыкацыяй. Большасьць тэкстаў рыхтавалася Вячоркам. Друк ажыцьцяўляўся Дубаўцом на электрычнай машынцы «Optima» ў рэдакцыі дывізійнае газэты «Боевой призыв», якая знаходзілася на тэрыторыі Менскага апэратыўнага палку («Белполк»), падчас свае службы. Выданьне мела вокладку. Тытул набіраўся шматкратным паўторам адной зь літараў. Быў эпіграф «Закройце яму хлябала!» (У.Караткевіч).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Люстра Дзён на сайце Вытокі
Літаратура
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |