Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў (Асамблея НДА) — найбуйнейшы ў Беларусі зьвяз грамадзкіх аб’яднаньняў у справе разьвіцьця прававой дзяржавы, заснаваны ў лютым 1997 году. 22 лютага 1997 году адбыўся Ўстаноўчы сход Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі з удзелам звыш 250 грамадзкіх аб’яднаньняў. У пачатку лістапада 1998 г. прайшоў 2-і зьезд Асамблеі з удзелам звыш 500 грамадзкіх аб’яднаньняў, якія складалі звыш 25% з амаль 2000 грамадзкіх аб’яднаньняў Беларусі[2]. На 2016 г. налічвала болей за 300 аб’яднаньняў-сябраў. У склад Асамблеі ўваходзяць як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Асамблея працуе таксама з НДА, якія не ўваходзяць у яе склад, але прыярытэтная ўвага аддаецца сваім сябрам — як зарэгістраваным арганізацыям, так і незарэгістраваным ініцыятывам.[3].

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў

Лягатып

Лік удзельнікаў па гарадах (2014 г.)
Абрэвіятура АНДА
Дата ўтварэньня 22 лютага 1997 (27 гадоў таму)[1]
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Абарона зацікаўленасьцяў аб’яднаньняў-удзельнікаў у Беларусі
Штаб-кватэра Вільня
Месцазнаходжаньне Летува
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства звыш 300 грамадзкіх аб’яднаньняў (2016 г.)
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіроўны орган Праўленьне
Зьвязаныя кампаніі «Арт Сядзіба», ЗБС «Бацькаўшчына», «Вясна», «Дзедзіч» (Берасьце), «Студэнцкая Рада», ТБМ, Фонд імя Льва Сапегі
Сайт belngo.info

Асамблея НДА спрабавала тройчы атрымаць рэгістрацыю ў Беларусі, аднак, з розных прычынаў, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адмаўляла ў рэгістрацыі.[4]

З 2009 г. уручае прэмію «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці». У ліпені 2011 году Асамблея была зарэгістраваная ў Летуве[5].

Кіраваньне

рэдагаваць
  • Кангрэс. Зьбіраецца аднойчы на 2 гады. Складаецца з прадстаўнікоў аб’яднаньняў-удзельнікаў. Абірае Рабочую групу і Рэвізійную камісію зь ліку прадстаўнікоў аб’яднаньняў-сябраў.
  • Рабочая група. Зьбіраецца аднойчы на некалькі месяцаў. Выконвае пастановы Кангрэсу і абірае старшыню і намесьнікаў зь ліку сваіх сябраў. Зацьвярджае парадак дзейнасьці падразьдзяленьняў.
  • Праўленьне. Складаецца са старшыні, яго намесьнікаў і кіраўніка Выканаўчага бюро. Зьбіраецца кожныя 2 тыдні. Зацьвярджае загады падразьдзяленьням Асамблеі.
  • Выканаўчае бюро. Выконвае пастановы Праўленьня і Рабочай групы.
  • Рэвізійнай камісія. Падае справаздачу Кангрэсу пра грашовую дзейнасьць Асамблеі[6].
  1. ^ Асамблеі НДА — 20 гадоў // Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, 22 лютага 2017 г. Праверана 23 лютага 2017 г.
  2. ^ «Трэці сэктар» імкліва набірае сілу // Зьвязда : газэта. — 20 лістапада 1998. — № 226-227 (23577-23578). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Пра Асамблею НДА
  4. ^ НДА: трэцяя спроба зарэгістравацца не ўдалася(недаступная спасылка)
  5. ^ Сяргей Каралевіч. Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыйяў Беларусі зарэгістраваная ў Летуве // БелаПАН, 13 ліпеня 2011 г. Архіўная копія ад 13 ліпеня 2011 г. Праверана 23 лютага 2017 г.
  6. ^ Пра Асамблею // Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, 2016 г. Праверана 23 лютага 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць