Ангельска-беларускі слоўнік (2006)

„Анге́льска-белару́скі сло́ўнік“ — першы ангельска-беларускі слоўнік сярэдняга памеру (каля 30 тысячаў слоўнікавых артыкулаў), вынік шматгадовай працы Валентыны Пашкевіч і супрацоўнікаў Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (БІНіМ) у ЗША і Канадзе[1].

Першы ў Беларусі перакладны слоўнік на аснове амэрыканскага варыянту ангельскай мовы[2]. У беларускай частцы ўжываецца клясычны правапіс[3].

Апісаньне

рэдагаваць

Прызначаецца да шырокага кола карыстальнікаў, якія мусілі былі рабіць пераклад з ангельскай мовы на расейскую, а потым на беларускую. Слоўнік арыентуецца ў першую чаргу на носьбітаў беларускай мовы. Унівэрсальны характар дазваляе выкарыстоўваць яго для розных мэтаў у пісьмовай і вуснай камунікацыі — у міжнародных кантактах, у працэсе навучаньня ангельскай мове, пры перакладах.

У адрозьненьне ад звыклай беларускаму перакладніку расейскай слоўнікавай традыцыі, у ангельскай частцы ўжываецца амэрыканскі варыянт ангельскай мовы як найбольш пашыраны ў сьвеце. У беларускай частцы ўжываецца клясычны правапіс беларускай мовы.

Рэдакцыйная калегія

рэдагаваць

Старшыні калегіі: Зора Кіпель (да сакавіка 2003 году), Янка Запруднік (ад красавіка 2003 году).

Сябры калегіі: Антон Адамовіч, Міхась Бахар, Томас Бэрд (рэдактар ангельскай часткі), Вера Запруднік, Вітаўт Кіпель, Алла Романо, Васіль Русак, Юрка Рапецкі, Зьміцер Саўка, Аляксандар Сільвановіч, Юрка Станкевіч, Джон Стэнлі, Антон Шукелойць, Сяргей Шупа, Алена Юрэвіч.

Як адзначае Зьміцер Саўка, той факт, што беларускія дзяржаўныя інстытуцыі не змаглі выдаць падобнага слоўніка (акадэмічны «Англійска-беларускі слоўнік», які зьмяшчае каля 60 тысячаў словаў і словазлучэньняў, пабачыў сьвет толькі ў 2013 годзе), сьведчыць пра тое, што альтэрнатыўная лінгвістычная навука мае дасягненьні, якімі можа паспаборнічаць з афіцыйнай навукай[4].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. Каля 30 000 словаў. ISBN 985-6783-15-1.