Вікіпэдыя:Назвы да ўжываньня

Скарачэньне:
ВП:НАЗВЫ

Назвы да ўжываньня — сьпіс назваў да ўжываньня ў Беларускай Вікіпэдыі, які дапаўняе правілы Вікіпэдыя:Беларускія традыцыйныя гістарычныя назвы і Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову. Зьмяшчае абгрутаваньні да абраных варыянтаў.

Скарачэньне:
ВП:ЛЕТУВА
  • Летува (замест афіц. Літва) датычна сучаснай нацыянальнай дзяржавы, якая ўзьнікла ў 1918 годзе
  • Летувіская мова (замест афіц. літоўская мова) датычна сучаснай літаратурнай мовы, якая ўтварылася ў канцы XIX ст. на базе гістарычнай жамойцкай мовы
  • Летувісы (замест афіц. літоўцы) датычна сучаснай нацыі, якая сфармавалася ў XIX — пачатку XX ст.

Абгрунтаваньні

рэдагаваць
  • 1. Ян Станкевіч. Нарысы зь гісторы Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003.:
  Наперад надабе зацеміць, што ад страдвечных часоў і дагэтуль ё два падобныя да сябе назовы — «Літва» (адзін «Ліцьвін») і «Летува» (адзін «Летувіс»). <...> Назоў «Літва» тарнуецца да Вялікаліцьвіноў, а «Летува» — да народу балцкага.  
  • 2. Аляксандар Краўцэвіч. Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // «Гістарычны Альманах». Том 9, 2004. pdf
  <...> Зыходзячы з прыведзеных фактаў, бачыцца цалкам апраўданым і нават неабходным выкарыстанне двух розных тэрмінаў — «Літва» (ліцвіны) — для абазначэння гістарычнай Літвы, і «Летува» (летувісы) — для акрэслення сучаснай краіны — паўночнага суседа Беларусі.  
  Сёння Літва і Літва — два розныя паняцці. Першае — гістарычнае, якое адносіцца да сучасных беларусаў. Другое — сучаснае, датычнае гістарычных жмудзінаў і аўкштотаў.
Трэба называць рэчы сваімі імёнамі. А сваё імя ў сучаснай Літвы — ЛЕТУВА. Саманазва сучаснага літоўца — ЛЕТУВІС. Пакінем, нарэшце, гістарычнае — гісторыі, а сучаснае — сучаснасці.
Дарэчы, каб пазбегнуць тэрміналагічнае блытаніны, польскі гісторык Ф. Канечны яшчэ ў 1929 годзе прапанаваў пад назваю «Літва» разумець усе землі Вялікага Княства Літоўскага незалежна ад этнічнае прыналежнасці насельніцтва, а неславянскую частку гэтае дзяржавы называць «Летува» — як яна называе сябе сама". Пра тое ж сведчыць і досвед беларускае эміграцыі, якая даўно выкарыстоўвае тэрміны: Летува, летувіс, летувіскі.
 
  Умовы для замацавання за Жамойцяй назову «Літва» склаліся ў ХІХ стагоддзі.
<...> Зразумела, яны прысвоілі не толькі найменне «Літва», але і заявілі пра свае выключныя правы на гістарычную і культурную спадчыну нашае старадаўнае дзяржавы і, у прыватнасці, на яе сімволіку.
<...> Канчаткова назоў «Літва» ў форме «Летува» афіцыйна быў замацаваны за Жамойцяй 16 лютага 1918 года актам аб незалежнасці, і, такім чынам, быў пастаўлены знак роўнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Летувой. Усё гэта і спрычынілася да таго, што ў грамадскай свядомасці ўкаранілася думка, нібыта сучасная Рэспубліка Летува — спадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.
 
  • 5. Ніна Баршчэўская. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі ў ацэнцы беларускіх вучоных у дыяспары 1—4, 5—8 // Droga ku wzajemności. 50 lat białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim. Redakcja naukowa Mikołaj Timoszuk i Mikołaj Chaustowicz. (Acta Albaruthenica 6). — Warszawa, 2007. S. 50—66.
  <...> Гэта Масква пачала зваць Літвою жамойцкі народ, што належаў да гістарычнае Літвы, але сябе Літвою ня зваў і мовы свае ня зваў літоўскай. У сваю чаргу сапраўдным ліцьвінам быў накінуты назоў беларусы. Беларусяй маскалі называлі й раней усходнюю частку гістарычнае Літвы – тыя землі, на якіх ішло літоўска-маскоўскае змаганьне. Вольная беларуская прэса зусім слушна называе колішніх жамойтаў летувісамі, а край іхны Летувой, а не ліцьвінамі й Літвою, захоўваючы гэты назоў для азначэньня беларусаў і для характарыстыкі пэрыяду ВКЛ. На жаль, пад назовам Літва (Lithuania) іншыя народы разумеюць толькі колішнюю Жамойць.
<...> Зьмены назоваў беларускіх земляў, а асабліва тарнаваньне тых самых назоваў да іншых народаў прычынілася да таго, што складана стала адрозьніць гістарычную Літву ад сёньняшняй Літвы (Летувы) слаба адукаванаму ў гісторыі сваёй краіны народу.
 
  На жаль, у самых ранніх дакументах не акрэсліваецца тэрыторыя Літвы і не даюцца хаця б некаторыя геаграфічныя прывязкі. Таму нашы сучаснікі ў большасці прывыклі атаясамліваць Літву старажытную з сучаснай Літоўскай Рэспублікай, хаця саманазва апошняй — Летува (Lietuva), а асноўнае насельніцтва называе сябе «летувіс», «летувяй».  
  • 7. Павал Урбан. Старажытныя ліцьвіны: Мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. 3-е выд. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 216 с.
  Беларуская гістарычная навука доўгі час ня мела ўласнага незалежнага погляду на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага й мусіла працаваць у рэчышчы расейскіх прапагандысцкіх стэрэатыпаў. За гэты час у Летуве былі створаныя й пашыраныя канцэпцыі, паводле якіх летувісы ёсьць адзіныя спадчыньнікі Княства, а беларусы ня маюць да ВКЛ ніякага дачыненьня. Пра заваёвы «літоўскіх князёў» і захоп імі «рускіх земляў» пісалі таксама польскія гісторыкі, паўтараючы, што ў Вялікім Княстве палітычна панаваў летувіскі этнічны элемэнт.
Між тым ужо першыя самастойныя працы беларускіх гісторыкаў паказваюць, што й беларускі народ меў сваю дзяржаўнасьць «у форме Вялікага Княства Літоўскага».
Наша дасьледваньне мае на мэце з дапамогай невядомых заходнеэўрапейскіх крыніцаў працягнуць гэтую тэму й высьветліць, да якога этнасу належалі колішнія ліцьвіны й што азначала тады Літва як дзяржава.
 
  Яго найвялікшым навуковым адкрыццём і фактычна грамадзянскім вычынам з’яўляецца сцвярджэнне, што неабходна адрозніваць старажытную летапісную Літву ад сучаснай Летувы, што беларусы з’яўляюцца не славянамі, асіміляванымі балцкімі плямёнамі, а аславяненымі балтамі. Ён доказна абверг ідэю дарэвалюцыйных і савецкіх гісторыкаў аб быццам бы меўшай месца заваёве летувісамі беларускіх земляў у ХІІІ стагоддзі, што цалкам супярэчыць сапраўднаму гістарычнаму факту паходжання Вялікага Княства Літоўскага — беларускай дзяржавы, якая праіснавала некалькі стагоддзяў.  
  Тое самае і зь Літвою. Добра, калі яшчэ ўдакладняюць: «летапісная Літва», «Літва (у этнаграфічным значэньні слова)», «гістарычная Літва» або «Літва ў сучасным значэньні». Але, бывае, і гэта не ратуе, бо ня будзеш жа кожнага разу тлумачыць, якое паняцьце ўкладваецца ў слова, і часам атрымоўваецца проста блытаніна. За саветамі, калі нашым гісторыкам нельга было пісаць пра Вялікае Княства Літоўскае, гэтай праблемы, зразумела, не існавала. Цяпер жа разьвязаньне яе стала дужа актуальным. Так што тэрміналягічнае размежаваньне Літвы гістарычнай і сучаснай (Летувы) — настойлівае патрабаваньне часу.  

Попыт на Беларушчыну, ці як знікла гісторыя беларускага народу?:

  Тэрмін «Літва» можа азначаць усю дзяржаву ВКЛ, быць сынонімам да гістарычнага цэнтру дзяржавы альбо маць на ўвазе балцкі ў этнаграфічным сэнсе. Вялікая праблема для беларусаў заключаецца ў тым, што хто наўмысна, а хто незнарок атаясамлівае гістарычную Літву з сучаснай Lietuvos Respublika. Таму, каб ня блытацца, нашу паўночную суседку будзем зваць Летува, а ейных грамадзянаў — летувісамі.  

Слоўнікі

рэдагаваць
  • Кнігі:
    • Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа: 2-е выданьне. — Менск: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00876-3; 1-е выданьне. — Менск: Навука і тэхніка, 1989. ISBN 5-343-00016-9.
    • Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
    • Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. — Вільня: Наша Будучыня, 1999. — 223 с.
    • Казлоў Л., Цітоў А. Беларусь на сямі рубяжах. — Мінск: Беларусь, 1993. — 71 с.
    • Швед В. Паміж Польшчай і Расіяй: грамадска-палітычная жыццё на землях Беларусі. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 416 с: іл. ISBN 985-417-253-8. pdf
    • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя. — Martin: Neografia, 2003. — 320 с.
    • Распрацоўка стратэгіі развіцця рэгіёну: ад тэорыі да практыкі. Вуч. дапаможнік / У. У. Валетка і інш. — Мн.: ТДА «Раўнадзенства». — 2004. — 153 с. ISBN 985-6736-13-7. pdf
    • Катлярчук, А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. — 328 с.
    • Манеты Беларусі (да 1707 г.): даведнік / Д. Гулецкі, А. Грамыка. А. Крываручка. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2007. — 216 с.: іл. — ISBN 978-985-6800-34-7.
    • Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст. — Менск: Тэхналёгія, 2007. — 308 с. pdf
    • Гісторыя беларускай кнігі. У 2 т. Т. 1. Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага / М. Нікалаеў; навук. рэд.: В. Антонаў, А. Мальдзіс. — Мінск : Беларус. Энцыкл. Імя П. Броўкі, 2009. — 424 с.: іл. — ISBN 978-985-11-0481-5.
    • Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі (Навукова-папулярнае выданьне). — Менск, «Навука і тэхніка», 1993.
    • Сэсія незалежнасьці. Артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 года) // Зянон Пазьняк. — Варшава—Нью Ёрк—Вільня: Беларускія Ведамасьці, Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2011. ISBN 978-9955-578-15-4
    • Ласкоў І. Летапісная літва: сваяцтва і лёс. Ч. 1, Ч. 2. Койданава: «Кальвіна», 2012.; Ласкоў І. Летапісная Літва. Сваяцтва і лёс / Рэд. А. Тарас. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — 288 с, іл.
Скарачэньне:
ВП:РАСЕЯ

Абгрунтаваньні

рэдагаваць