Генадзь Кісялёў

беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кісялёў.

Гена́дзь Васі́левіч Кісялёў (19 сакавіка 1931, Каломна, Маскоўская вобласьць, цяпер Расея — 14 лістапада 2008, Менск) — беларускі гісторык, літаратуразнавец, пісьменьнік і археограф. Доктар філялягічных навук (1994)[2] і кандыдат гістарычных навук.[3][4] Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за кнігі гістарычна-літаратурных дасьледаваньняў «Разыскивается классик…» і «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча».

Генадзь Кісялёў
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1931(1931-03-19) або 1931[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 лістапада 2008(2008-11-14) або 2008[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут(ru) (1953)
Занятак літаратуразнаўца, пісьменьнік, гісторык літаратуры, археограф
Навуковая сфэра Гісторыя, літаратуразнаўства
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (1971—2003)
Вядомы як Аўтар дасьледаваньня «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988)
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў СССР
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] і кандыдат гістарычных навук[d]
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларусі імя Якуба Коласа (1990)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Сярэднюю школу скончыў у Віцебску (1948). Па заканчэньні Маскоўскага гістарычна-архіўнага інстытуту (1953), працаваў у архіўных установах Летувіскай ССР. У 1956—1959 гадах вучыўся ў асьпірантуры пры Маскоўскім гістарычна-архіўным інстытуце. У 1960—1971 — навуковы супрацоўнік Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіву ЛетССР. З 1971 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Сябар СП СССР (з 1964). Быў жанаты, меў дзьвюх дачок — Лію і Натальлю, унука Яна.

У друку дэбютаваў у 1958 годзе. Аўтар зборнікаў гістарычна-літаратурных нарысаў «Сейбіты вечнага» (1963), «З думай пра Беларусь» (1966), «Героі і музы» (1982), дасьледаваньняў «Загадка беларускай „Энеіды“» (1971), «Пошукі імя» (1978), «Спасьцігаючы Дуніна-Марцінкевіча» (1988), літаратуразнаўчай дылёгіі «Разыскивается классик…» (1989), гістарычных нарысаў «Паплечнік Каліноўскага» (1976), «На пераломе дзьвюх эпох: Паўстаньне 1863 года на Міншчыне» (1990). Аўтар зборнікаў гістарычна-літаратурных матэрыялаў «Пачынальнікі» (1977), «Пуцявінамі Янкі Купалы» (1981), «З жыцьцяпісу Якуба Коласа» (1982), «Шляхам гадоў» (1990). Адзін са складальнікаў зборнікаў дакумэнтаў «Рэвалюцыйны ўздым у Літве і Беларусі 1861—1862 гг.» (1964), «Паўстаньне ў Літве і Беларусі 1863—1864» (1965).

Дасьледаваў беларускую літаратуру і нацыянальны рух 19 ст., жыцьцё і творчасьць К. Каліноўскага, В. Дунін-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, А. Вярыга-Дарэўскага, П. Шпілеўскага, Я. Коласа і Я. Купалы. Атрыбутаваў аўтарства «Энэіды навыварат» і «Тараса на Парнасе». Таксама працаваў над скарыназнаўчымі тэмамі, дзе сам сябе лічыў за «нэафіта», хаця насамрэч і тут зрабіў значны ўклад.

Памёр ураніцу 14 лістапада 2008 году ў Менску пасьля цяжкай хваробы[5].

  1. ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 554
  3. ^ Памёр Генадзь Кісялёў // Радыё «Свабода», 14 лістапада 2008 г. Праверана 21 ліпеня 2015 г.
  4. ^ Людмила Селицкая. Улыбка Тараса. Из жизни нашего городка(недаступная спасылка) // «Советская Белоруссия» 10.01.2003 — №4 (21670)
  5. ^ [1]

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць