Аляксандар Смалянчук

(Перанакіравана з «Алесь Смалянчук»)

Аляксандар Смалянчу́к (нарадзіўся 23 траўня 1959 году, Казлоўшчына Зьдзецельскага раёну, цяпер Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2002).

Аляксандар Смалянчук

лац. Alaksandar Smalančuk
Дата нараджэньня 23 траўня 1959(1959-05-23) (65 гадоў)
Месца нараджэньня пасёлак Казлоўшчына, Зьдзецельскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы
Занятак гісторык
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (Вільня; ад 2006 году)
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Міхась Біч
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць
Аляксандар Смалянчук падчас сустрэчы ў Collegium Civitas у Варшаве, 5 верасьня 2013 году

Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музэю гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гістарычна-археалягічнага музэю.

У 1991 годзе паступіў у асьпірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафэсара Міхася Біча дасьледаваў гісторыі нацыянальных рухаў у пэрыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў на беларускіх землях. Перад Навуковай радай Інстытуту гісторыі абараніў кандыдацкую дысэртацыю (1995).

З 1998 году намесьнік рэдактара навуковага часопіса «Гістарычны альманах». З наступнага году рэдактар краязнаўчага альманаху «Горад сьвятога Губэрта», прысьвечанага гісторыі Горадні і лёсу помнікаў гісторыі і культуры. Ад 2000 год — арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навуковых экспэдыцыяў па вуснай гісторыі па розных рэгіёнах Беларусі. Сябар Выканкаму Беларускага гістарычнага таварыства (2001).

Працяг дасьледаваньняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і летувіскіх землях дазволіў у 2002 годзе абараніць доктарскую дысэртацыю на тэму «Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864—1917 гадах»

Ад 2006 году — прафэсар Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (Вільня). З 2007 году — дырэктар Інстытуту гістарычных дасьледаваньняў (ЭГУ). З 2007 году рэдактар гадавіка антрапалягічнай гісторыі «Homo historicus». Першы том выйшаў з друку ў 2008 годзе. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў дасьледчага (крыніцазнаўчага) праекту «Гарадзенскі палімпсест» (2008—2011).

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Сфэра навуковых інтарэсаў — гістарычная антрапалёгія, палітычная і нацыянальная гісторыя Беларусі XIX—XX ст., вусная гісторыя.

Аўтар манаграфіяў, прысьвечаных польскаму нацыянальнаму руху і дзейнасьці «краёўцаў» на пачатку ХХ ст., а таксама шматлікіх артыкулаў, рэцэнзіяў, публікацыяў дакумэнтаў у навуковых выданьнях Беларусі, Польшчы, Расеі, Украіны, Летувы і Чэхіі. Укладальнік Хрэстаматыі «Гісторыя Беларусі канца XVIII — пачатку XX ст. у дакумэнтах і матэрыялах» (Вільня: ЭГУ, 2007), укладальнік, адзін з аўтараў і рэдактар навуковага зборніка, прысьвечанага гісторыі вольных муляраў (масонаў) у Беларусі.

Манаграфіі:

  • Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. — Горадня: Ратуша, 2000. — 204 с.
  • Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. / Пад рэд. С. Куль-Сяльверставай. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 322 с ISBN 985-417-345-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць