Вярховічы
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Вярхо́вічы[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Вярховіцкага сельсавету.
Вярховічы | |
трансьліт. Viarchovičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Вярховіцкі |
Вышыня: | 174[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 531 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225074[2] |
СААТА: | 1240804016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′16″ пн. ш. 23°30′40″ у. д. / 52.47111° пн. ш. 23.51111° у. д.Каардынаты: 52°28′16″ пн. ш. 23°30′40″ у. д. / 52.47111° пн. ш. 23.51111° у. д. |
± Вярховічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вярховічы месьцяцца за 29 км на паўночны захад ад Камянцу, за 57 км на поўнач ад Берасьця, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток).
Гісторыя
рэдагаваць- 1559: першыя зьвесткі аб Вярховічах у «Рэвізіі пушчаў і пераходаў зьвярыных у Вялікім Княстве Літоўскім», дзе ўтрымліваецца апісаньне межаў вярховіцкага ўладаньня паноў Копацяў.
- 2-я палова XVI ст.: двор у Берасьцейскім павеце ВКЛ.
- 1567: маёнтак, зь якога Васіль Копаць выстаўляў коней для войска.
- 1577: шляхецкае ўладаньне, 151 гаспадарка.
- 1582: двор, уласнасьць Войны.
- 1655: каля Вярховічаў у часе Невядомай вайны маскоўскія войскі разграмілі гетмана польнага Паўла Сапегу, пасьля чаго асадзілі Камянец.
- 1795: у выніку 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імпэрыі.
- 2-я палова XIX ст.: мястэчка, цэнтар Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. Аднайменны маёнтак належаў абшарнікам Ротам.
- 1878: Іван Рот арганізаваў у маёнтку фэрму па разьвядзеньні буйной рагатай жывёлы, якая на выстаўках неаднаразова адзначалася мэдалямі. Перасяленцы з Валыні і перасяленцы-габрэі, якія зьявіліся ў Вярховічах цягам XVII—XVIII стагодзьдзяў пабудавалі карчму і гандлёвыя рады.
- 1885: мястэчка, 84 жыхары, валасное праўленьне, праваслаўная царква (1818), малітоўны дом, піваварны завод, 12 крам, ветраны млын, за 1 вярсту ад мястэчка знаходзіўся вінакурны завод. У склад воласьці ўваходзілі 22 паселішчы (724 двары, 5922 жыхары).
- 1890: у маёнтку І. Рота 1023 дзесяціны зямлі, у мястэчку 99 дзесяцінаў зямлі.
- 1897: паводле перапісу
- у мястэчку 23 двары, 384 жыхары, 2 царквы, хлебазапасная крама, габрэйскі малітоўны дом, урачэбны прыёмны пакой, валасное праўленьне, народнае вучылішча, 2 абутковыя, кравецкая, фарбавальная, сталярная майстэрні, 5 дробных крам, карчма, кожны аўторак праводзіліся базары, 7 разоў у год — кірмашы;
- у маёнтку 5 двароў, 53 жыхары, вінакурны завод, ветраны млын;
- у фальварку 4 двары, 53 жыхары, кузьня.
- канец XIX ст.: царкоўнаму прыходу належала 99 дзесяцінаў зямлі, 691 двор, да яго адносілася 3098 прыхаджан мужчынскага і 2855 жаночага полу.
- 1905: 248 жыхароў, у народным вучылішчы 106 навучэнцаў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы, цэнтар Вярховіцкай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
- 1923: у мястэчку 45 двароў, 223 жыхары; у фальварку 1 двор, 18 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска, цэнтар сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 50 двароў, 275 жыхароў, 7-гадовая школа, паштовае аддзяленьне, сельпо, бальніца, аптэка. У былым маёнтку (20 двароў, 100 жыхароў) баў арганізаваны калгас «Парыская камуна».
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны вёска акупаваная нямецкімі войскамі з 22.06.1941 да 27.07.1944. Вызвалена воінамі 65-й арміі. На франтах загінулі 4 жыхары вёскі.
- 1960: у вёсцы 623 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 773 жыхары, у калгасе «Расея».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 531 чалавек
- 1999 год — 614 чалавек
Інфраструктура
рэдагавацьДзейнічаюць сярэдняя школа, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, Дом культуры, 2 бальніцы, амбуляторыя, аптэка, крама, камбінат бытавога абслугоўваньня, крухмальны завод. Помнік на брацкай магіле 137 савецкіх воінаў і 12 партызан, якія загінулі пры вызваленьні сельсавету ў ліпені 1944 году. Мікалаеўская царква (пабудавана ў 1933 годзе як касьцёл), царква на могілках (пачатак XX ст.).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фото Планета Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ Алфавитный список улиц деревни Верховичи (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 30 верасьня 2013 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 167
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 35—36.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВярховічы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў