Фашызм

палітычная ідэалёгія
(Перанакіравана з «Фашысты»)

Фашы́зм (італ. fascismo) — палітычны рэжым і ідэалёгія[1], заснаваныя на ідэі вяршэнства дзяржавы і кульце гвалту[2]. Адпаведна, гэта найперш моцны дзяржаўны апарат, сфармаваны паводле ідэалягічнай і палітычнай прыкметы, цьвёрдая або вайсковая дысцыпліна. г.д.) — каля 28 мільёнаў чалавек.

Арол з вайсковага сьцягу Італьянскай сацыяльнай рэспублікі
Афіцыйная падзяка Сталіна Гітлеру і Рыбэнтропу: «Сяброўства народаў Нямеччыны і Савецкага Саюзу, змацаванае крывёю, мае ўсе падставы быць працяглым і трывалым»[a]. Праўда, 25.12.1939 г.[3]

Лічыцца, што гэты палітычны рух як аб'яднаньне правых і левых палітычных спэктраў заснаваў Бэніта Мусаліні, адзін зь лідэраў Італьянскай сацыялістычнай партыі. Аднак нобэлеўскі ляўрэат Іван Паўлаў меркаваў, што крыніцай фашызму стаў бальшавіцкі пераварот у Расеі[4]. Ангельскі гісторык Арнольд Тойнбі зьвяртаў увагу на тое, што фашысцкі рэжым у Італіі быў пасьлядоўнікам камуністычнага рэжыму ў Расеі[5]. Тым часам паводле аўстрыйскага пісьменьніка Франца Боркенаў, аўтара кнігі «Таталітарны вораг», бальшавізм ад самага пачатку быў разнавіднасьцю фашызму[6]. Адзін з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху, гісторык і літаратуразнаўца Антон Луцкевіч ставіў у адзін шэраг фашызм, нацызм і бальшавізм[7].

У верасьні 2020 году беларускі палітык Зянон Пазьняк ахарактаразаваў рэжым Лукашэнкі ў Беларусі як расейскі антыбеларускі фашызм (рашызм), які выкарыстоўвае тыпова фашысцкія акупацыйныя мэтады рэпрэсіяў супраць мірнага беларускага насельніцтва[8]. У лістападзе 2020 году больш за 200 беларускіх пэдагогаў засьведчылі ў калектыўным звароце, што палітыка Лукашэнкі наблізілася да фашысцкай[9].

Этымалёгія

рэдагаваць

Слова фашызм паходзіць ад італьянскага fascio (фашыё) — «зьвяз» (напрыклад, назва палітычнай радыкальнай арганізацыі Бэніта Мусаліні — Fascio di combattimento — «Зьвяз змаганьня»). Гэтае слова, у сваю чаргу, узыходзіць да лацінскага fascis — «зьвязак, пучок», якім, у прыватнасьці пазначаліся знакі магістрацкай улады — фасцыі, зьвязкі розгаў з уваткнутай у яе сякерай. Гэтую сякеру насілі лікторы — ахоўнікі вышэйшых службовых асобаў Рымскай рэспублікі, якія часьцяком выконвалі ролю катаў, гэта значыць выконвалі вэрдыкты суду. З тых часоў малюнак фасцыяў прысутнічае ў знаках дзяржаўнай улады шматлікіх краінаў (напрыклад, фасцыі прысутнічаюць на эмблеме Фэдэральнай службы судовых прыставаў Расейскай Фэдэрацыі). У пачатку XX стагодзьдзя гэты знак быў выкарыстаны рухам Мусаліні, які апэляваў да імпэрскіх традыцыяў Старажытнага Рыму (у прыватнасьці, Мусаліні сьцьвярджаў, што першым фашыстам быў Гай Юліюс Цэзар).

Азначэньні

рэдагаваць

Гісторыкі, палітолягі і іншыя дасьледнікі вядуць працяглыя дыскусіі пра сапраўдную прыроду фашызму[10]. Існуюць пэўныя адрозьненьні ў азначэньнях фашызму, пры гэтым многія зь іх крытыкуюцца як занадта шырокія або, наадварот, занадта вузкія[11].

Ідэя перавагі дзяржаўнага над асабістым і індывідуальным — адна з базавых ідэяў фашызму. Для фашызму характэрна моцнае імкненьне да «аднастайнасьці» і «нацыянальнай кансалідацыі»; адгэтуль паходзіць нетрывальнасьць фашыстаў да ўсякага іншадумства, а таксама да нацыянальных, рэлігійных і іншых меншасьцяў. Апрача гэтага, базавай ідэяй фашызму ёсьць культ сілы (жорсткасьці, перавагі сільнага над слабым) і жыцьцёвых інстынктаў (змаганьне за выжываньне паводле Дарвіна)[12].

Фашызм можна таксама тлумачыць як форму папулісцкага ультранацыяналізму, заснаванага на звароце да мінулага, яго рамантызацыі і ідэалізацыі. Такога падыходу, які разглядае фашызм як кульмінацыю нацыяналістычных рухаў, звычайна прытрымліваюцца апанэнты нацыяналізму[13].

Слова «фашысты» часта асацыюецца зь нямецкімі нацыянал-сацыялістамі, хоць сябе яны фашыстамі ніколі ня звалі. Такое не зусім слушнае ўжываньне назову пачалося зь «піўнога путчу» 1923 году, калі амэрыканскія газэты назвалі путчыстаў «баварскімі фашыстамі», праводзячы паралелі зь дзяржаўным пераваротам, ажыцьцёўленым Бэніта Мусаліні ў Італіі ў 1922 годзе. Гэтая назва, асабліва ў краінах былога СССР, больш за ўсё асацыюецца зь нямецкімі захопнікамі, што распачалі Другую сусьветную вайну.

Таксама, слова «фашызм» можна ўжыць да ўсякага палітычнага ладу, рэжыму, дзяржавы, якія грунтуюцца на ўжываньні гвалту да іншадумцаў. Напрыклад, рэжым «чырвонага фашызму»[6] ў СССР, калі ў лясным масіве Курапатах (Менск, Беларусь) НКВД учыніў масавыя растрэлы ў 1937—1941 гадох. У Паўночнай Карэе пры падтрымцы савецкіх войскаў утварылася камуністычная дзяржава, якая таксама ёсьць фашысцкай. Адным з крытэраў гэтага адзначаюць наяўнасьць Хвэронскага канцэнтрацыйнага лягеру № 22.

Прыкметы фашызму

рэдагаваць

Фашызм звычайна характарызуецца наступнымі рысамі:

  1. Адмаўленьне ад дэмакратычнай сыстэмы як формы дзяржаўнага ладу на карысьць дыктатуры[14];
  2. Палітыка татальнага кантролю[15] і масавага тэрору[14] (тэрарыстычныя мэтады кіраваньня грамадзтвам[16]);
  3. Насаджэньне культу пэўнага харызматычнага лідэра[14] (правадыра[15]);
  4. Спрыяньне моцнай нацыянальнай кансалідацыі (часам азначаецца як нацыяналізм, хоць фашызм ня можа прыраўноўвацца да нацыяналізму[17]): узвышэньне дзяржавы над асобай, асабліва ў выглядзе перавагі самога дзяржаўнага апарата і зьліцьці народа зь ім;
  5. Выкарыстаньне гвалту і сучасных палітычных тэхналёгіяў прапаганды і цэнзуры з мэтай здушэньня палітычных апанэнтаў;
  6. Строгая эканамічная, сацыяльная, палітычная, ідэалягічная рэглямэнтацыя;
  7. Гуртаваньне вытворчасьці у карпаратыўныя блёкі;
  8. Наяўнасьць папулістычных і дэмагагічных лёзунгаў у дзяржаўных лідэраў.

Фашысты імкнуцца да ўсталяваньня поўнага і неабмежаванага кантролю дзяржавы над усімі сфэрамі грамадзкага жыцьця. Схільнасьць фашыстаў да тэрарыстычных мэтадаў кіраваньня грамадзтвам выяўляецца ў стварэньні атмасфэры страху і бездапаможнасьці ў грамадзтве, правядзеньні масавых рэпрэсіяў, жорсткім уціску ўсякага іншадумства. У дзяржаўным апараце рэзка ўзрастае значэньне спэцыяльных службаў, якія атрымліваюць практычна неабмежаваныя паўнамоцтвы і становяцца непадкантрольнымі грамадзтву[16].

У СССР цалкам адмаўлялі падабенства савецкага сацыялізму зь нямецкім нацыянал-сацыялізмам і з гэтай мэтай нацыянал-сацыялізм (нацызм) звычайна называлі фашызмам, хоць апошні можа тлумачыцца толькі як больш агульнае паняцьце (нацызм — скрайняя форма фашызму)[6]. З гэтай прычыны ў тых беларускіх крыніцах[16][15][14], якія спасылаюцца на савецкія і расейскія крыніцы, адной з асноўных прыкметаў фашызму называецца нацыянальная або расавая перавага. Аднак расізм ня ёсьць неабходным складнікам фашызму, нягледзячы на актыўнае яго выкарыстаньне нацызмам[18].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ рас. «Дружба народов Германии и Советского Союза, скрепленная кровью, имеет все основания быть длительной и прочной»
  1. ^ Яцкевіч С. Фашызм // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 338.
  2. ^ Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 62—63.
  3. ^ Гелагаеў А. Маскоўская акупацыя праз «дамову пра дапамогу». Як нашых суседзяў захапілі ў 1940-м без адзінага стрэлу, Reformation, 17 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ «Пощадите же родину и нас». Протесты академика И. П. Павлова против большевистских насилий // Источник. № 1 (14), 1995. С. 138—144.
  5. ^ Тойнбі А. Дослідження історії. Том 2 / Пер. з англ. В. Митрофанова, П. Таращука. — К.: Основи, 1995. С. 178.
  6. ^ а б в Вашкевіч Ю. Тры таталітарызмы, Беларускі калегіюм, 9 красавіка 2016 г.
  7. ^ Сідарэвіч А. Беларускі сацыялістычны рух і беларуская дзяржаўнасць. — Кіеў: Фонд імя Фрыдрыха Эберта, 2019. С. 37.
  8. ^ Зянон Пазьняк. Яшчэ раз пра расейскі фашызм у Беларусі, Беларуская Салідарнасьць, 28 верасьня 2020 г.
  9. ^ Больш за 200 педагогаў выступілі супраць ціску і звальнення нязгодных, Эўрапейскае радыё для Беларусі, 19 лістапада 2020 г.
  10. ^ Gregor A. J. Phoenix: Fascism in Our Time. — Transaction Publishers, 2002. ISBN 978-0-7658-0855-4.
  11. ^ Payne S. G. Fascism, Comparison and Definition. — University of Wisconsin Press, 1983. ISBN 978-0-299-08064-8.
  12. ^ Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 63—65.
  13. ^ Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 54.
  14. ^ а б в г Яцкевіч С. Фашызм // БЭ. — Мн.: 2003 Т. 16. С. 339.
  15. ^ а б в Чалавек і грамадства. Энцыкл. — Менск, 1998.
  16. ^ а б в Лучина В. Н. Основы идеологии белорусского государства: учебно-метод.пособие. – Минск: ИВЦ Минфина, 2017. С. 24.
  17. ^ Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 94.
  18. ^ Сміт Э. Нацыяналізм у дваццатым стагоддзі. — Менск, 1995. С. 64, 68.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць