Вярста

старажытная мера адлегласьці

Вярста́ — старадаўняя ўсходнеславянская адзінка вымярэньня адлегласьці, вядомая з XI ст. Велічыня яе вагалася ад 500 да 1000 сажняў. У Расеі з канца XVIII ст. і да ўвядзеньня мэтрычнай сыстэмы мер яна раўнялася 1066,781 м. У Беларусі былі вядомыя два віды вярсты — малая даўжынёю 1559,7 м, роўная 798 сажням і вялікая вярста — 1948,2 м, роўная 1000 сажняў (Літоўскія меры адлегласьці).

Этымалёгія

рэдагаваць

Слова агульнаславянскае й утворанае пры дамапозе суфіксу -т- ад тое самае асновы, што й слова вярцець. Першапачатковае значэньне — «паварот плуга» [1].