Бобр
Бобр[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бабры. Цэнтар сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці[3]. Насельніцтва на 2018 год — 931 чалавек[1]. Знаходзіцца за 10 км ад Крупак, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Бобр (лінія Менск — Ворша).
Бобр лац. Bobr | |||||
Сядзіба Барталамеяў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1516 | ||||
Магдэбурскае права: | 1 сьнежня 1762 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Крупскі | ||||
Сельсавет: | Бобрскі | ||||
Вышыня: | 176 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 931 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1796 | ||||
Паштовы індэкс: | 222040 | ||||
СААТА: | 6230857905 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. / 54.34222° пн. ш. 29.27528° у. д.Каардынаты: 54°20′32″ пн. ш. 29°16′31″ у. д. / 54.34222° пн. ш. 29.27528° у. д. | ||||
± Бобр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Бобр — магдэбурскае мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Барталамеяў, помнік архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Мікольская царква (клясыцызм, XIX ст.), зруйнаваная савецкімі ўладамі, а таксама касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (нэаготыка, XIX ст.).
Назва
рэдагавацьТапонім Бобр утварыўся ад г. зв. бабровых гоняў, якіх было шмат каля ракі Бабра.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Бобр датуецца 1516 годам, калі князь Іван Друцкі-Красны адпісаў яго разам з Сакаловічамі і Недаходавым сваёй жонцы Марыне з князёў Заслаўскіх. У 1559 годзе паселішча ўпамінаецца як уладаньне Хадкевічаў. Захаваўся дакумэнт 1573 году на перадачу Бабра ў заставу швагру Яна Хадкевіча Станіславу Пацу, у якім паселішча значыцца як мястэчка Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У гэты час тут, паводле інвэнтару, быў 71 дом, дзеяў гасьціны двор[4].
Як сьведчыць інвэнтар, у 1614 годзе ў Бабры было 180 аселых мяшчанскіх двароў (пляцаў) на абодвух берагах рэчкі. Апрача таго, мяшчанам належала 90 надзелаў ворыўнай зямлі, вымеранай у валоках і моргах, і 16 г.зв. «гуменных» пляцаў пад гаспадарчымі пабудовамі. Сярод уладальнікаў валокаў і гуменных пляцаў сустракаюцца прозьвішчы яшчэ прыкладна 44 мяшчанаў, не пазначаных у ліку ўладальнікаў мяшчанскіх пляцаў. У Бабры існавала царква, сьвятару якой айцу Фёдару належалі пляц і валока, вольныя ад усіх падаткаў. Упамінаецца таксама карчма на Рынку, вадзяны млын з двума коламі і мост, якія здаваліся ў арэнду. У 1699 годзе маёнткам валодаў Бэнэдыкт Сапега, які ў 1700 годзе прадаў яго Яну Казімеру Лендорфу.
У 1733 годзе Бобр перайшоў у валоданьне Агінскіх. На 1743 год у мястэчку было 60 дымоў. У 1760 годзе тут збудавалі драўляны касьцёл; мястэчка налічвала каля 100 двароў і было найбольшым з усіх паселішчаў сучаснай Крупшчыны.
1 сьнежня 1762 году (паводле іншых зьвестак, у 1735 годзе[5]) кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Бабру Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі дзьве збройныя постаці сьвятых Глеба і Барыса ў каронах»[6].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Бобр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Сеньненскага павету Магілёўскай губэрні. У 1828 годзе ў мястэчку пачала працаваць цагельня. У 1842 годзе тут збудавалі царкву, у 1862 годзе — мураваны касьцёл. На 1859 год — 67 жылых і 29 пустых двароў, штогод праводзіўся кірмаш.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе з мэтаю маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага расейскія ўлады адкрылі ў Бабры народную вучэльню, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове. На 1885 год у мястэчку існавалі 2 царквы, касьцёл, капліца, сынагога, лячэбніца на 12 месцаў, народная вучэльня, праваслаўная і 3 юдэйскія школы, 2 млыны, 22 крамы; штогод праводзіліся 3 кірмашы. У 1904 годзе працавалі 2 цагельні. На 1907 год — 445 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Бобр занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бобр абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Бобр вярнулі БССР. 27 верасьня 1938 году статус паселішча панізілі да вёскі, аднак ужо 17 лютага 1941 году Бобр атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 27 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 31 сакавіка 1977 году да 18 лютага 2010 году Бобр быў цэнтрам пасялковага савету, з 31 сьнежня 2013 году — цэнтар сельсавету[7].
-
Рынак. Касьцёл, 1913 г.
-
Вуліца Магілёўская. Царква, да 1918 г.[8]
-
Панарама мястэчка,
1918 г.[9] -
Панарама мястэчка. Альтанка, да 1918 г.[10]
-
Панарама мястэчка. Царква, 1918 г.
-
Панарама мястэчка. Млын, 1918 г.
-
У бок Зарэчча, да 1918 г.
-
Сядзіба Барталамеяў,
1918 г.[11]
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 1151 чал., у тым ліку 721 юдэй[12]; 1863 год — 1113 чал.[13]; 1880 год — 2239 чал.[14]; 1897 год — 2401 чал.
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 2340 чал.; 1926 год — 2500 чал.; 1941 год — 2400 чал.; 1969 год — 3 тыс. чал.[15]; 1992 год — 1522 чал.[16]; 1995 год — 1509 чал.[17]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 1,2 тыс.; 2006 год — 1,2 тыс.; 2008 год — 1,1 тыс.; 2009 год — 1118[18] чал. (перапіс); 2010 год — 1110 чал.[19]; 2015 год — 958 чал.[20]; 2016 год — 957 чал.[21]; 2017 год — 948 чал.[22]; 2018 год — 931 чал.[1]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Бабры працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
На 2022 год у Бабры месьцілася 391-я артылерыйская база боепрыпасаў Узброеных сілаў Беларусі[23].
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьЗ урбананімічнай спадчыны Бабра да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Зарэчная, Казаноўка, Магілёўская і Талачынская. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лёгкай, харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Транспарт
рэдагавацьЗнаходзіцца за 120 км на паўночны ўсход ад Менску, на аўтамабільнай дарозе Р19. За 4 км на поўдзень ад мястэчка праходзіць шаша М1 (E30)
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
- Сядзіба Барталамеяў (XIX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1862)
- Царква Сьвятога Мікалая (1842)
Галерэя
рэдагаваць-
Сядзіба. Бровар
-
Сядзіба. Дом работнікаў
-
Сядзіба. Сьвіран
-
Юдэйскія могілкі
Асобы
рэдагаваць- Алесь Пушкін (1965–2023) — беларускі мастак
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 219.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 351.
- ^ Насевіч В. Бобр // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 336.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 120.
- ^ «О переносе административного центра сельсовета». Решение Крупского районного Совета депутатов от 31 декабря 2013 г. № 163(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 145.
- ^ Аляхновіч А. Калі ж нам сьвяткаваць юбілей? // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2011. С. 33.
- ^ Дэмух Я., Ліцьвін А. З гісторыі каталіцкай парахвіі ў Бабры // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 136.
- ^ Ржэуцкая А., Ржэуцкая В. Далей Бабра — няма дабра // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. С. 29.
- ^ Przedrzymirski K. Bobr // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 258.
- ^ Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995. С. 119.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 352.
- ^ Насевіч В., Чуракова Т. Бобр // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 50.
- ^ Насевіч В., Чуракова Т. Бобр // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 49.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 199.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 351.
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Расея масава завозіць у Беларусь дроны, а вывозіць тэхніку і боепрыпасы // Партал «Наша ніва», 11 кастрычніка 2022 г. Праверана 12 кастрычніка 2022 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. — 250 с.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2011. — 250 с.
- Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. — 200 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 640 с.: іл. ISBN 985-11-0143-5.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Бобр , Radzima.org
- Бобр. Падарожжы Свабоды, Радыё Свабода, 24 лістапада 2005 г.