Бэнэдыкт Павал Сапега
Бэнэдыкт Павал Сапега (каля 1643 — 12 жніўня 1707, Бэрлін) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1663—1665), стольнік (1665—1670) і крайчы вялікі літоўскі (1670), падскарбі надворны (1670—1676) і вялікі літоўскі (з 1676). Трымаў Слонімскае староства.
Б. П. Сапега. З Коданскай галерэі, 1709 г. | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1643 |
Памёр | 12 жніўня 1707[1][2] |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Павал Ян Сапега Ганна Барбара з Копацяў |
Жонка | Ізабэла з Тарлаў |
Дзеці | Міхал Юзэф |
Дзейнасьць | вайсковец |
Біяграфія
рэдагавацьЗ чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Лявона Базыля і Францішка Стэфана.
3 1657 году навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Грацы (Аўстрыя), з 1661 году працягваў адукацыю ў Лёвэнскім унівэрсытэце (Гішпанскія Нідэрлянды), у 1663—1664 гадох вандраваў Заходняй Эўропай.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. На элекцыйным сойме 1674 году быў маршалкам і спрыяў абраньню на сталец Яна Сабескага, што прычынілася да ўсталяваньня гегемоніі Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Намагаўся сілай ліквідаваць рух сваіх супраціўнікаў («рэспубліканцаў»), 15 кастрычніка 1700 году ягонае войска напала на аддзел шляхты пад Ашмянамі і разьбіла яго. Аднак у Алькеніцкай бітве (18 лістапада 1700 году) пацярпеў паразу і, паранены, уцёк у Курляндыю.
У сакавіку 1702 году перайшоў на бок швэдзкага караля Карла XII і браўудзел у ягонай кампаніі ў Каралеўстве Польскім. Страціў пасады і тытулы згодна з пастановай сойму 1703 году.
Браў удзел у Варшаўскай канфэдэрацыі (1704 год), якая скінула з стальца Аўгуста Моцнага. Новы кароль і вялікі князь Станіслаў Ляшчынскі ў 1705 годзе вярнуў яму ўрад падскарбія вялікага. Далучыўся да войска Станіслава Ляшчынскага, зь якім браў удзел у выправе на Літву ў 1706 годзе, потым у маршы швэдзкай арміі ў Саксонію[4].
Пабраўся шлюбам з Ізабэлай Тарла (у 1668 годзе), зь якой меў сыноў Міхала Юзэфа, Францішка Караля і Казімер Юзэфа. Спачыў у парафіяльным касьцёле ў Сямятычах[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Benedykt Paweł Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 64. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 188.
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 70.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8