Бобр (рака)

рака ў Беларусі

Бобр — рака ў Беларусі, левы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім раёнах. Даўжыня 124 км. Плошча вадазбору 2190 км². Выдатак вады ў вусьці 14,9 м³/с. Агульны спад ракі 69,4 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 .

Рака
Бобр
лац. Bobr
Рака Бобр
Рака Бобр
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Рафалава
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць і Менская вобласьць
Даўжыня 124 км
Сярэднегадавы сьцёк 14,9 м³/с
Плошча басэйну 2190 км²
Нахіл воднай паверхні 0,56 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля вёскі Рафалава Талачынскага раёну, цячэ Цэнтральнабярэзінскай раўнінай.

Даліна трапэцападобная, шырыня 1—2 км. Абалона няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусьці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя.

Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. На берагах паселішчы баброў. У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 69.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.