Кросна (рака)

рака ў Польшчы

Кросна (польск. Krzna) — рака ва ўсходняй Польшчы, левы прыток Буга даўжынёй 120 км і плошчай басэйна 3353 км². Цячэ праз Паўднёвае Падляшша і Паўднёвападляскую нізіну ў Люблінскім ваяводзтве.

Рака
Кросна
Кросна ў раёне Міжрэчча
Кросна ў раёне Міжрэчча
Агульныя зьвесткі
Вусьце Буг у раёне вёскі Нэплі
Краіны басэйну Польшча
Вобласьці Люблінскае ваяводзтва
Даўжыня 120
Сярэднегадавы сьцёк 10,5 м³/с
Плошча басэйну 3353

На рацэ стаяць месты Міжрэчча і Белая.

Паўстае з злучэньня двух ручаёў, якія выплываюць зь лясоў на Лукаўскай раўніне: Паўночнай Кросны і Паўднёвай Кросны, якая бярэцца за пачатак Кросны. Гэтыя ручаі злучаюцца ў Міжрэччы. Рака ўпадае да Буга на паўночны-ўсход ад вёскі Нэпле ніжэй за Тэрэспаль.