Ракако
мастацкі стыль
Ракако́ (па-француску: Rococo ад rocaille — ракавіны, ракайль) — стыль у заходнеэўрапейскім мастацтве XVIII стагодзьдзя. Узьнік у Францыі ў пэрыяд крызісу абсалютызму. Эстэтычная сьвядомасьць культуры гэтага пэрыяду акрэсьліваецца мастацкім густам чалавека, супярэчлівасьцю імкненьняў — ведаў і ўцехаў, як асноўных фактараў фармаваньня густу. Пачуцьцёвы бок жыцьця адлюстроўваецца ў своеасаблівай мастацкай мове паўтону, нюансаў, адценьняў. Стыль вызначаецца пышнасьцю, складанай кампазыцыяй, фрывольнай інтымнасьцю сюжэтаў, крохкай прыгажосьцю дэкаратыўных формаў і сьветлых лёккіх фарбаў.
Прадстаўнікі стылю
рэдагаваць- Антуан Вато (1684—1721)
- Франсуа Бушэ (1703—1770)
- Жан Анарэ Фраганар (1732—1806)
- Ўільям Гогарт (1697—1794).