Клява (басэйн Нёмана)

рака ў Беларусі

Клява́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Гаўі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ашмянскім і Івейскім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 270 км². Выдатак вады ў вусьці 2,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Рака
Клява
лац. Klava
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Клявіца
Вусьце Гаўя
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 56 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,3 м³/с
Плошча басэйну 270 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Асноўны прыток — рака Трапятушка. На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Трабы.

Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Клявіцы ў Ашмянскім раёне. Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў. Даліна выразная. Абалона двухбаковая (шырыня 100—400 м), месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу 17,6 км каналізаванае: ад вёскі Клявіцы да вёскі Доржаў (8 км) і ад вёскі Ганчароў да вёскі Пашкішкаў (9,6 км). Яго шырыня ў межань 3—7 м, у ніжняй плыні 10—12 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 200.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1