Драбналістыя лясылясы, прадстаўленыя галоўным чынам бярозай і асінай, г. зн. дрэвамі з дробным лісьцем (у адрозьненьне ад шыракалістых лясоў). Драбналістыя лясы шырока распаўсюджаныя ў лясной зоне Ўсходне-Эўрапейскай і Заходне-Сыбірскай раўнін, у горах і на раўнінах Далёкага Ўсходу.

У Беларусі драбналістыя лясы распаўсюджаныя ў асноўным на месцы зьведзеных хваёвых і шыракаліста-хваёвых лясоў. Такім чынам, большасьць драбналістых лясоў краіны належыць да другасных фармацыяў. Карэннымі драбналістымі лясамі зьяўляюцца толькі тыя, якія растуць на балотах. Найвялікшую плошчу займаюць бярэзьнікі — каля 11,6 тыс. км² (16,2 % лесапакрытага абшара Беларусі). Іх сярэдні век складае 35—40 рокаў. Агульная плошча асінавых лясоў складае каля 2 тыс. км². (2,5 % лесапакрытай плошчы краіны). Лясы, утвораныя чорнай алешынай займаюць каля 6,2 тыс. км², або 8,7 % усіх лясоў Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Каропа Г.Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с