Язэп Германовіч
Язэп Гэрмановіч (літаратурны псэўданім — Вінцук Адважны; 4 сакавіка 1890, Гальшаны — 26 сьнежня 1978, Лёндан) — беларускі каталіцкі сьвятар-марыянін лацінскага і бізантыйскага абраду, пісьменьнік, паэт і публіцыст.
Язэп Германовіч лац. Jazep Hiermanovič | |
Род дзейнасьці | каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду, багаслоў, пісьменьнік, публіцыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 лютага (4 сакавіка) 1890 |
Месца нараджэньня | Гальшаны, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 26 сьнежня 1976 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Лёндан, Вялікабрытанія |
Месца пахаваньня | Лёнданскія могілкі Сьвятога Панкрата |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, пісьменьнік, паэт, перакладнік, пэдагог, місіянэр, каталіцкі сьвятар |
Навуковая сфэра | творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1], перакладніцкая дзейнасьць[d][1], public education[d][1], missionary work[d][1] і царкоўнае служэньне[d][1] |
Псэўданімы | Вінцук Адважны |
Біяграфія
рэдагавацьЯзэп, сын Станіслава Гэрмановіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павету Віленскай губэрні ў рымска-каталіцкай сям’і. Навучаўся ў Гальшанскай пачатковай і Ашмянскай гарадзкой школах.
У 1913 годзе скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю. 29 чэрвеня 1913 году высьвячаны на сьвятара. У першыя гады свайго сьвятарскага служэньня працаваў у розных парафіях Беластоцкага дэканату.
У 1921 годзе ўступіў у Таварыства беларускай школы; арганізаваў адну зь беларускіх школ, у касьцёле прамаўляў па-беларуску. Гэта выклікала незадаволенасьць герархаў, і Язэп Гэрмановіч вымушаны быў пераехаць у Друю, дзе ў 1924 годзе ўступіў у Ордэн марыянаў. У Друі быў пробашчам рымска-каталіцкай парафіі, адначасова выкладаў Закон Божы й лацінскую мову ў мясцовай гімназіі.
Празаічныя й паэтычныя творы Вінцука Адважнага (творчы псэўданім сьвятара Язэпа Гэрмановіча) рэгулярна зьяўляліся на старонках пэрыядычнага друку («Krynica», «Chryścijanskaja Dumka»).
З 1932 году ён на місіянэрскай працы ў Харбіне (Кітай), дзе таксама быў дырэктарам гімназіі.
У 1936 годзе вярнуўся ў Вільню, кіраваў Беларускім марыянскім домам студэнтаў. У 1938 годзе дэпартаваны разам зь іншымі беларускімі марыянамі ў Цэнтральную Польшчу, пасьля чаго ён зноў выехаў у Харбін.
У 1948 годзе арыштаваны кітайскай паліцыяй і перададзены савецкім органам бясьпекі. Быў прысуджаны да 25 гадоў прымусовых работ у лягерах. Знаходзіўся ў зьняволеньні ў Сыбіры. Пасьля сьмерці Сталіна вызвалены.
Выехаў у Польшчу, а ў 1959 годзе ў Італію, затым у Вялікабрытанію. Пра сваё знаходжаньне ў лягерах напісаў успаміны «Кітай — Сыбір — Масква», што былі апублікаваныя на беларускай, італьянскай, польскай і летувіскай мовах. У эміграцыі рэдагаваў часапіс «Божым шляхам».
Памёр у 1978 годзе ў Лёндане. Пахаваны на могілках сьвятога Панкрата разам з субратамі з ордэна Марыянаў.[2]
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Як Казюк сабраўся да споведзі», Вільня, 1928.
- «Казюковае жанімства», Вільня, 1929.
- «Як Гануля зьбіралася ў Аргентыну», Вільня, 1930.
- «Адам і Анелька», Вільня, 1931.
- «Канёк-Гарбунок» (паводле Яршова), Вільня, 1932.
- «Бэтлейка», Вільня, 1932.
- «Унія на Палесьсі», Альберцін, 1932.
- «Беларускія цымбалы», Вільня, 1933.
- «Казка аб рыбаку і рыбцы», Вільня, 1935.
- «Хлапец», Вільня, 1935.
- «Гануліны клопаты», Вільня, 1935.
- «Кітай-Сібір-Масква» (успаміны), Мюнхэн, 1962.
- «Пакутныя псальмы» (пераклад вершам), Рым, 1964.
- «Князь і лапаць. Сучасная казка», Лёндан, 1964.
- «Байкі і іншыя вершы», Лёндан, 1973.
- Вершы. / Укладаньне, прадмова, біяграфічны даведнік: Барыса Сачанкі // Туга па радзіме. Паэзія беларускай эміграцыі : анталёгія. — Менск: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 170—183. — ISBN 5-340-02086-6.
- «Кітай-Сібір-Масква. Успаміны». — Менск-СПб, Неўскі Прасьцяг, 2003. ISBN 5-94716-033-1.
- «Унія на Палесьсі». — Берасьце, 2004. — Серыя: Бібліятэка Старога Гораду.
- «Як Казюк сабраўся да споведзі», Менск, 2011.
- «Выбраныя творы». — Менск: Кнігазбор, 2011. — 592 с. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д Advažny, Vincuk, 1890-1978 // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ https://hardzin.livejournal.com/64193.html
Літаратура
рэдагаваць- Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны / уклад.: Ю. Гарбінскі. — Мн.-Мюнхен: Беларускі кнігазбор, 1999; ISBN 985-6318-65-3
- Ласкоў І. Шлях пакутніка: Па старонках адной малавядомай кнігі // ЛіМ, 9.2.1990;
- Сачанка Б. Сняцца сны… С. 12—14
- Станкевіч А. Аб жыцці і творчасці В. А. (Вінцука Адважнага) // W.A. Biełaruskija Cymbały. Wilnia, 1933
- Туронак Ю. Язэп Германовіч — святар і пісьменнік // Наша вера. № 1(2). 1996
- Юрэвіч Л. Літаратурная спадчына: новы погляд // Беларус (Нью-Ёрк). 1997. Жнівень
- * Горны Алесь. Думкі ўслых (з нагоды выдання збору твораў Вінцука Адважнага) // Наша слова. 2011. № 38.
- Vytautas Žeimantas. “Juozapas Hermanovičius – kunigas, rašytojas, NKVD kankinys“, „Voruta“, 2010, gruod. 23, nr. 24 (714) (на литовском языке)
- Уладзiмер Калупаеý. Беларускiя мiсiянэры ý Кiтаi // Запiсы 37. New York - Miensk: Беларускi iнстытут навукi й мастацтва, 2014. с. 645 - 650.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Мартыралёг Беларусі.