Ігар Пушкін
І́гар Алякса́ндравіч Пу́шкін (нар. 22 траўня 1964 году, Ворша) — беларускі гісторык, тэлевядучы, краязнавец. Кандыдат гістарычных навук (2002), дацэнт (2005). Першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001).
Ігар Пушкін | |
Ігар Аляксандравіч Пушкін | |
Дата нараджэньня | 22 траўня 1964 (60 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя, краязнаўства |
Месца працы | |
Сябра ў | ТБМ |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Аршанскую пэдагагічную вучэльню (1983), гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (завочна, 1989), завочную асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАНБ (1999). У Інстытуце гісторыі ў 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Нацыянальныя меншасьці БССР у грамадзка-палітычным і культурным жыцьці. 1920-я гг.» (Навуковы кіраўнік: сябра-карэспандэнт НАН РБ Іван Марчанка; акадэмік НАН РБ Міхаіл Касьцюк)[1]. Дацэнт (2005).
Працаваў настаўнікам у СШ №36 г. Магілёва (1983—1985), майстар працоўнага навучаньня ПТВ №14 г. Магілёва (1985—1986), старшынём прафбюро навучэнцаў ПТВ № 14 прафкама аўтазавода імя С.Кірава (1986—1991), карэспандэнтам магілёўскай газэты «Ратуша» (1991—1992), дырэктарам музэю гісторыі Магілёву (1992—2001). З 2001 старэйшы выкладчык, дацэнт катэдры гуманітарных дысцыплін Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня (з 2021 г. — Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчовых і хімічных тэхналёгіяў).
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьЗаймаецца дасьледаваньнем гісторыі і культуры Беларусі, гораду Магілёва, нацыянальных меншасьцяў Беларусі ў ХХ ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.
Ініцыятар і арганізатар правядзеньня Міжнародных навуковых канфэрэнцыяў пад агульнай назвай «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасьць» (1998, 2001, 2003, 2005, 2007, 2011, 2021), навуковы кіраўнік III, IV, V, VII, Х, ХІІ (2021 г.) канфэрэнцыяў. Адзін зь арганізатараў Міжнароднай навуковай канфэрэнцыі «Праблемы і перспектывы станаўленьня грамадзянскай супольнасьці» (20-21 траўня 2010, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Роля этнічнай, моўнай і культурнай разнастайнасьці ў сучасным грамадзтве» (29-30 траўня 2014, МДУХ), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Ад Магдэбургскага права да сучаснага самакіраваньня» (28 студзеня 2017, Магілёў), Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці» (24-25 мая 2018, МДУХ). Адзін зь ініцыятараў аднаўленьня выданьня і сябра рэдакцыйнай рады часопісу «Магілёўская даўніна» (1993—2001).Уваходзіў у склад Беларускага гістарычнага таварыства (2002—2009).Адзін з ініцыятараў, стваральнікаў і першы дырэктар Музэю гісторыі гораду Магілёва (1992—2001). Аўтар больш за 300[2] навуковых, навукова-папулярных і вучэбна-мэтадычных публікацыяў.
Грамадзкая дзейнасьць
рэдагавацьУ 1998—2001 гг. вядучы гісторыка-пазнавальных радыёпраграмаў на «Новым радыё Магілёў». У 1999—2011 гг. стваральнік гістарычных тэлеперадач для Магілёўскага абласнога і гарадскога тэлебачаньня. У 2001—2008 гг. суаўтар і вядоўца цыклю гістарычных перадач «З гісторыяй поруч» на прыватным гарадзкім тэлеканале «2 канал. Магілёў».
Адзін зь ініцыятараў і суаўтар (разам з В.Валадзьковай) першай вучэбнай праграмы «Магілёвазнаўства» для навучальных школ гораду Магілёва. У 1995 годзе першым апрабаваў выкладаньне курсу «Магілёвазнаўства» на базе 7 клясаў у СШ № 30 (Нацыянальная гімназія).
Зьяўляўся актыўным сябрам і адным з кіраўнікоў культурна-асьветніцкай суполкі беларусаў г. Магілёва «Машэка» (1989—1999). Захапляўся аматарскім тэатрам пад кіраўніцтвам рэжысэра, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Валянціна Ермаловіча (брат Міколы Ермаловіча).
Адзін зь арганізатараў усталяваньня ў Магілёве памятных дошак у гонар: асьветніка Георгія Каніскага (1992), друкара Сьпірыдона Собаля (1993), кіраўніка абароны г. Магілёва ў 1941 г. генэрала М. Раманава (1994), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, тэатральнага рэжысэра Вялянціна Ермаловіча (2015).
Удзельнічаў ва ўстаноўчым зьезьдзе Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў 1990 годзе, быў дэлегатам пятага, шостага і сёмага зьездаў беларусаў сьвету (2009, 2013, 2017). Уваходзіў у склад арганізацыйнага камітэту па падрыхтоўцы і правядзеньні першага Міжнароднага фэстывалю духоўнай хрысьціянскай музыкі «Магутны Божа» (1993). У 1993—1995 гг. працаваў у складзе аргкамітэту па правядзеньню фэстывалю.
Сябра гарадзкой камісіі па тапаніміцы і ўшанаваньні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва пры Магілёўскім гарвыканкаме (1992—2021) і архітэктурна-будаўнічага савета пры ўпраўленьні архітэктуры і градабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама (2014—2020); сябра грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» (1995—2021), ГА ЗБС «Бацькаўшчына» (1990—2021).
У 2015—2016 гг. адзін з выканаўцаў грамадзкага праекту «Магдэбургскія традыцыі на Магілёўшчыне» (кіраўнік праекту У. Лапцэвіч). У 2015 г. былі праведзены круглыя сталы аб традыцыях Магдэбурскага права ў Шклове, Чавусах, Чэрыкаве, Бялынічах, Крычаве, Горках, Бабруйску. У 2016 г. былі выраблены, падараваны і ўсталяваны з удзелам грамадзкасьці і мясцовых уладаў гранітныя інфармацыйныя дошкі аб Магдэбурскім праве ў Чэрыкаве, Чавусах і Бялынічах.
Навуковыя публікацыі
рэдагаваць- «История Могилёвского еврейства. Кн. 1, Кн.2, Ч. І, ІІ, ІІІ» (2002, 2006, 2009, 2011 калектыў аўтараў)
- «Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст.» (манаграфія, Магілёў, 2004)
- «История профсоюзного движения Могилёвщины» (2005, разам з А. Агеевым)
- «Нацыянальныя супольнасці Беларусі: грамадска-палітычная і культурна-асветніцкая дзейнасць (1990—2005 гг.)» (манаграфія, Магілёў, 2007)
- Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.). — Смаленск: Русіч, 2008. — 192 с. — 500 ас. — ISBN 5-93527-012-0
- «Узброены супраціў ва Ўсходняй Беларусі (20—30-я гады ХХ ст.)» (Менск: Медысонт, 2009)
- Удзел нацыянальных меншасцей у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі (1919–1990 гг.). — Менск: БДУ, 2010. — 320 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-476-866-3
- «Места памяти русской истории: монография» (Варонеж, 2010, калектыў аўтараў)
- «Политика управления этнокультурным разнообразием в Беларуси, Молдове и Украине: между советским наследием и европейскими стандартами: монография» (Вильнюс: ЕГУ, 2014, калектыў аўтараў)
- «Нацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь» (манаграфія, Магілёў: МДУХ, 2015, калектыў аўтараў)
- Фарміраванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага Камітэта (1917—1918): (манаграфія, Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2017, разам з А. Агеевым)
- Грамадзянская супольнасць і дзяржава. Станаўленне беларускага самакіравання (Магілёў: МДУХ, 2017, разам з А. Агеевым)
- Шляхамі БНР: Да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (манаграфія, Гродна, 2018, калектыў аўтараў)
- Латвия–Беларусь: 1918–2018 : [коллективная монография] (Минск: Четыре четверти, 2018).
- Грамадская і культурна-асветніцкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Беларускай ССР (1919—1991) : манаграфія (Магілёў : МДУХ, 2018)
- История белорусской государственности. В 5 т. Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая половина ХХ — начало ХХІ в.) / А. А. Коваленя [и др.]; отв. ред. Н. В. Смехович ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 759 с (калектыў аўтараў)
- Кадравы патэнцыял прамысловасці ўсходніх рэгіёнаў БССР (1944—1991) : манаграфія (Магілёў : БДУТ, 2022. — 302 с, разам з А. Агеевым)
Вучэбна-метадычныя публікацыі
рэдагаваць- Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва / Т.Л. Бажанава. — Магілёў: МДУХ, 2006. — 150 с. — 60 ас.
- Юры Бубнаў, Ігар Пушкін. Паліталогія / Т.Л. Бажанава. — Магілёў: МДУХ, 2006. — 176 с. — 60 ас.
- «Гражданское общество и государство (очерки теории и практики взаимодействия)» (Магілёў, 2014, калектыў аўтараў)
- «Гісторыя (гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі): канспект лекцый» (Магілёў: МДУХ, 2014)
Навукова-папулярныя і краязнаўчыя публікацыі
рэдагаваць- «Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах» (2-е выд., 1999, разам з А. Агеевым, І. Марзалюком)
- «Магілёў на скрыжаванні» (2-е выд., 2000, разам з А. Агеевым)
- «Перекрёстки Могилёвской истории» (2004, разам з А. Агеевым, Я. Клімуцём)
- «Могилёвщина. Легенды, события, люди» (2-е выд., 2008, разам з І. Курковым)
- Спірыдон Собаль і вытокі магілёўскага кнігадруку (Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016, калектыў аўтараў)
- Горад, які быў (Магілёў, 2018, калектыў аўтараў)
Узнагароды й прэміі
рэдагаваць- Памятны знак «2000 год хрысьціянству» (2000).
- Ляўрэат прэміі «Дасягненьне» Магілёўскага гарвыканкаму ў намінацыі «навука» (2003).
- ягонае імя ўнесена ў «Кнігу гонару горада Магілёва» (2004).
- мэдаль «60 гадоў вызваленьня Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (2005)
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2008).
- «Чалавек году — 2013» г. Магілёва (за дзейнасьць па захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны)
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
- Нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2024).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нацыянальныя меншасці БССР у грамадска-палітычным і культурным жыцці, 20-я гады XX ст. : Дыс…. канд. гіст. навук / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т гісторыі. Мінск, 2002. 145 с.
- ^ Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С.310
Літаратура
рэдагаваць- Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Люди дела: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 1999. — С. 134;
- Пушкин И. А. // Кто есть Кто Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2001. — С. 170;
- Пушкін І. А. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мінск: БелЭн, 2003. — С. 427;
- Пушкин И. А. // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ: Энциклопедия. — Минск: УП «Энциклопедикс», 2006. — С. 305;
- Пушкін І. А. // Корзенко, Г. В. Историки Беларуси в начале ХХІ столетия: биобиблиогр. справ. / Г. В. Корзенко. — Минск: Белорус. наука, 2007. — С. 309—310.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Захар Шыбека. ПУШКІН, ІГАР А. Узброены супраціў ва Ўсходняй Беларусі (20—30–я гады ХХ ст.): дакументы і матэрыялы. Магілёў, 2003. 140 с. / Генадзь Сагановіч // Беларускі гістарычны агляд : часопіс. — Менск: сьнежань 2003. — В. 1-2 (18-19). — Т. 10. — С. 408-410. — ISSN 1392-902Х.
- Ігар Пушкін. Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.) / Алена Макоўская, Ніна Шыдлоўская // Беларусы ў сьвеце : бюлетэнь. — Менск: Травень 2009. — № 5 (88). — С. 6.
- П. Левановіч. Ігар Пушкін прэзэнтаваў новую кнігу аб нацыянальных меншасьцях // Цэнтар гарадзкіх інфармацыйных сыстэмаў, 19 траўня 2011 г. Праверана 29 жніўня 2013 г.
- Магілёўцы паўсталі і атрымалі новы герб 350 год таму // Gorad.by, 19 траўня 2011 г. Праверана 29 жніўня 2013 г.
- Краязнаўства // Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт Праверана 29 жніўня 2013 г.
- Катэдра гуманітарных дысцыплінаў // Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт харчаваньня Праверана 17 ліпеня 2017 г.