Міхаіл Мясьніковіч
Міхаі́л Уладзі́меравіч Мясьніко́віч (нарадзіўся 6 траўня 1950 году ў вёсцы Новы Сноў у Нясьвіскім раёне, Менскай вобласьці, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, сёмы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (ад 2009 г.), доктар эканамічных навук (1998), прафэсар (2003).
Міхаіл Мясьніковіч лац. Michaił Miaśnikovič | |
Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ | |
---|---|
27 сьнежня 2014 — 6 сьнежня 2019 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Андрэй Кабякоў |
Наступнік: | Натальля Качанава |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
28 сьнежня 2010 — 27 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Сідорскі |
Наступнік: | Андрэй Кабякоў |
Прэзыдэнт / Старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі | |
19 кастрычніка 2001 — 2010 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Вайтовіч |
Наступнік: | Анатоль Русецкі |
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь | |
10 кастрычніка 1995 — 12 верасьня 2001 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Леанід Сініцын |
Наступнік: | Урал Латыпаў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 траўня 1950[1] (74 гады) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут (1972), Менскую ВПШ (1989). Доктар эканамічных навук (1998).
Працаваў інжынэрам тэхаддзелу інстытуту «Менскпраект», водаправоднай станцыі «Дражня» ўправы «Водаканал». З 1974 году — галоўны інжынэр Дырэкцыі будуемых аб’ектаў водазабесьпячэньня, Дырэкцыі па ўзьвядзеньні збудаваньняў воднай гаспадаркі вытворчага аб’яднаньня «Менскводаканал», прадпрыемстваў камунальнага абслугоўваньня Менскага гарвыканкаму.
З 1983 году ў мясцовым кіраваньні. У 1986—1990 гадох быў міністрам жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1990 году быў намесьнікам старшыні Савету Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэту БССР па эканоміцы і плянаваньні. У 1991—1994 — першы намесьнік старшыні Савету міністраў Беларусі. У 1994—1995 гадох — намесьнік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. На прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году узначальваў выбарчы штаб Вячаслава Кебіча[3].
З 10 кастрычніка 1995 году да 12 верасьня 2001 году быў кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[4][5][6]. З 19 кастрычніка 2001 году кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзыдэнт, а ад 26 кастрычніка 2004 году — старшыня Прэзыдыюма[7][8].
З 28 сьнежня 2010 году прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь. 27 сьнежня 2014 году адпраўлены ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[9], у той жа дзень прызначаны чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[10].
Аўтар шматлікіх публікацыяў па эканоміцы.
Узнагароды
рэдагаваць28 красавіка 2000 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11].
Асноўныя працы
рэдагаваць- Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
- Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
- Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #171551494 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б Кто есть кто в Республике Беларусь (пол.) / пер. B. Siegień — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 184. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ^ Ольга Шестакова (19 студзеня 2011) Белорусское правительство после выборов: Из вице-премьеров остался только Семашко (рас.). Комсомольская правда. Праверана 22 студзеня 2011 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 10 октября 1995 г. №411 «О назначении М. В. Мясниковича Главой Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 4 января 1997 г. №15 «О назначении М. В. Мясниковича Главой Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 12 сентября 2001 г. №490 «Об освобождении М. В. Мясниковича от должности Главы Администрации Президента Республики Беларусь» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 октября 2001 г. №596 «О назначении М. В. Мясниковича Президентом Национальной академии наук Беларуси»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 26 октября 2004 г. №518 «О назначении М. В. Мясниковича Председателем Президиума Национальной академии наук Беларуси» (рас.)
- ^ Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.<
- ^ «О назначении М. В. Мясниковича членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва». Указ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2014 г. № 647(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 28 апреля 2000 г. №250-ПСР «О награждении М. В. Мясниковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кто есть кто в Республике Беларусь (рас.)
- Біяграфія — старонка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (рас.)