Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)
Белару́ская сацыя́л-дэмакраты́чная па́ртыя (Грамада́) была створана пасьля расколу ў БСДП (НГ). Частка сяброў забароненай партыі ўтварыла БСДП (Г), якая атрымала рэгістрацыю. БСДП (Г) пачала актыўную дзейнасьць на палітычным полі. Лідэрам партыі стаў Аляксандар Казулін. На парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 13—17 кастрычніка 2004 году партыя не атрымала месцаў у парлямэнце. Партыя высунула свайго кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2006 годзе. Казулін набраў менш за тры адсоткі галасоў.
Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада) | |
па-беларуску: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) | |
Лідэр партыі | Ігар Барысаў |
---|---|
Дата заснаваньня | 1996 |
Распушчаная | 11 верасьня 2023 |
Штаб-кватэра | Берасьце, вул. 17 Верасьня, 22-24[1] |
Саюзьнікі і блёкі | АДС |
Ідэалёгія | сацыял-дэмакратыя |
Колькасьць | 4723[2] |
Афіцыйны сайт | bsdp.org |
Кіруючы орган — Цэнтральны камітэт.
Партыя знаходзіцца ў апазыцыі да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Гісторыя
рэдагаваць2 сакавіка 1991 году была створаная Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада. Старшынём партыі абраны Міхась Ткачоў. У кіраўніцтва БСДГ увайшлі Алег Трусаў (пасьля сьмерці М. Ткачова ён узначаліў партыю), Анатоль Гурыновіч, Мікалай Статкевіч, Віталь Малашка.
У 1995 годзе пры ўдзеле Партыі народнай згоды быў створаны Сацыял-дэмакратычны саюз (СДС). Да аб’яднальнага працэсу падлучылася група беспартыйных дзеячаў, у прыватнасьці старшыня Вярхоўнай Рады Беларусі ХІІ скліканьня Мечыслаў Грыб. 29 чэрвеня 1996 году прайшлі пазачарговыя зьезды БСДГ і ПНЗ, якія прынялі рашэньне аб зьліцьці ў адну Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада). У той жа дзень адбыўся Ўстаноўчы зьезд БСДП.
У БСДП не ўвайшлі прапрэзыдэнцкія чальцы ПНЗ, а таксама прыхільнікі лібэралізму, у тым ліку А. Трусаў, Г. Карпенка, В. Ганчар. У самой жа БСДП (НГ) не спыняліся спрэчкі і ўнутрыпартыйная барацьба. У 2001 годзе па гэтых чыньніках партыю пакінула амаль палова яе чальцоў, у тым ліку Мечыслаў Грыб, А. Кароль, Л. Лойка, А. Сідарэвіч, М. Чарняўскі.
29 студзеня 1997 году партыя была зарэгістраваная. 9 верасьня 1999 году партыя была перарэгістраваная.
Улетку 2004 году пачаўся другі крызіс у партыі, які завяршыўся ў сьнежні. У студзені 2005 году мінуў IX зьезд БСДП. Старшынём партыі быў абраны Анатоль Ляўковіч. Пачаўся працэс вяртаньня ў партыю яе ранейшых чальцоў. 24 чэрвеня 2005 году БСДП была перарэгістраваная як Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада). 24 ліпеня 2005 году на X пазачарговым зьезьдзе яе новым лідэрам абраны Аляксандар Казулін, былы рэктар БДУ.
3 жніўня 2008 году на пазачарговым зьезьдзе БСДП (Г) па патрабаваньні дэлегатаў зьезду былі праведзеныя выбары кіраўніцтва партыі. Па іх выніках Анатоль Ляўковіч, які выконваў абавязкі старшыні партыі ў сувязі з тым, што Аляксандар Казулін у гэты час адбываў тэрмін у калёніі, быў абраны старшынём[3].
21 сьнежня 2008 году экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін выйшаў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Сваё рашэньне ганаровы старшыня партыі агучыў на паседжаньні Цэнтральнага камітэту БСДП (Грамада).
10 кастрычніка 2010 году старшынём партыі абраны Анатоль Сідарэвіч, але зьезд не прызнала Міністэрства юстыцыі і некалькі сябраў арганізацыі.
Праграмныя патрабаваньні
рэдагавацьПабудова салідарнага грамадзтва: незалежнай на прынцыпах свабоды, роўнасьці, сацыяльнай справядлівасьці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага суб’екта эўрапейскай і сусьветнай супольнасьці[1].
Старшыні партыі
рэдагаваць- Міхась Ткачоў (1991—1992)
- Алег Трусаў (1992—1995)
- Мікалай Статкевіч (1995—2005)
- Анатоль Ляўковіч (2005—2006)
- Аляксандар Казулін (2006—2008)
- Анатоль Ляўковіч (2008—2010)
- Анатоль Сідарэвіч (2010—2011)
- Ірына Вештард (2011—2018)
- Ігар Барысаў (ад 2018)
Праграмныя патрабаваньні
рэдагавацьПабудова салідарнага грамадзтва: незалежнай на прынцыпах свабоды, роўнасьці, сацыяльнай справядлівасьці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага суб’екта эўрапейскай і сусьветнай супольнасьці[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Архіўная копія (рас.)
- ^ "Громада". Справочные базы Евразийского дома - Беларусь (2010). Архіўная копія
- ^ Съезд БСДП(Г): Левкович отобрал власть у Козулина. АФН (04.08.2008).
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Сідарэвіч А. Капітуляцыя // ARCHE пачатак. — 2009.