Стэфан Кандзежаўскі
(пам. 1665) кашталян менскі і смаленскі
Стэфан Кандзежаўскі (па-польску: Stefan Kędzierzawski) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, слонімскі войскі і судзьдзя земскі, дэпутат на Трыбунал Радамскі ў 1659 годзе, кашталян менскі з 1661 году, кашталян смаленскі з 1663 году.
Герб «Навіна» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | |
Памёр | не раней за 5 траўня 1665 і не пазьней за 26 чэрвеня 1665[1] |
Род | Кандзяжэўскія |
Бацькі | Мікалай Кандзежаўскі княжна Гэлена Гедройц |
Жонка | Аляксандра Бжастоўская |
Дзеці | N. Канстанты |
З роду Кандзежаўскіх герба «Навіна», сын слонімскага падстаросты і войскага і дачкі віленскага падсудка Гэлены Гедройц. Быў жанаты на Аляксандры Бжастоўскай, сястры троцкага ваяводы, і меў ад яе двух сыноў, Канстанціна і другога, які памёр у Парыжы.
Літаратура
рэдагаваць- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 90. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5