Герб Івацэ́вічаў — герб горада Івацэвічы й Івацэвіцкага раёна. Герб і сьцяг зацьверджаны Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 сьнежня 2008 г. № 659.

Герб Івацэвічаў
Апісаньне
Зацьверджаны 2008

Апісаньне рэдагаваць

Герб Івацэвічаў уяўляе сабой вараскую тарчу, скошаную зьлева, у яе правым зялёным полі намаляваны гэрб «Газдава» — срэбная падвойная лілея з залатым кольцам; левае поле — залатое.