Vinsent
Vinsent (сапраўднае імя — Дзьмітры Ўладзімеравіч Папко; нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 году) — беларускі музыка і актор.
Vinsent | |
Vinsent | |
Дата нараджэньня | 3 кастрычніка 1988 (36 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Івацэвічы, Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | сьпявак, актор, перакладнік |
Гады дзейнасьці | 2009 — нашы дні |
Жанры | гіп-гоп, рок |
Інструмэнты | голас[d] |
Творчы шлях
рэдагавацьМузыка
рэдагавацьУ 2009 годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак». Пасьля выданьня адбылася прэзэнтацыя альбому. Пасьля выданьня дэбютнага альбому былі зьнятыя відэакліпы на дзьве песьні з кружэлкі: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Неўзабаве пасьля выданьня альбому, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песьню «Восеньскі вальс», зьняты Зьмітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом, атрымаў узнагароды «Street Awards» і «Кліп-марафон»[1] за найлепшы кліп году.
У 2010 годзе Vinsent выдае сынгл «Слава Героям!», напісаны па матывах раману Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Героямі песьні зьяўляюцца Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.
З 2011 году артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае экспэрымэнтаваць, зьмешваючы гіп-гоп з рокам і джазам. Vinsent гастралюе па міжанародных фэстывалях у Беларусі, Польшчы, Летуве, Украіне.
У 2011 годзе выходзіць «Жывы DVD». Аснову DVD складае новае відэа, зробленае на клюбных канцэртах, а таксама справаздачы зь міжнародных фэстываляў. У дадатак да гэтага дыск зьмяшчае канцэртныя аўдыёзапісы, інтэрвію, сумесныя трэкі, тэксты ды фатаздымкі[2].
У 2012 годзе Vinsent выдае сынгл і кліп «Ні кроку назад», які зьяўляецца саўндтрэкам да фільму «Вышэй за неба».
Vinsent мае сумесныя працы: сынгл «Развага» (2010) з гуртом :B:N:, сынгл «Дай сілы!» (2011) з гуртом IQ48[2].
Кіно
рэдагавацьУ 2013 адбылася прэм’ера фільму «Жыве Беларусь», у якім актор Дзьмітры «Вінсэнт» Папко сыграў галоўную ролю Мірона Захаркі.
У 2013 адбылася прэм’ера фільму «Вышэй за неба», у якім актор Дзьмітры «Вінсэнт» Папко сыграў ролю Макса[2]. Ідэйным натхняльнікам і сурэжысэрам фільму зьяўляецца драматург Андрэй Курэйчык.
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагавацьDVD і кампіляцыі
рэдагаваць- «Жывы DVD» (2011)
EP і сынглы
рэдагаваць- «Слава Героям!» (2010)
- «Веру» (2010)
- «Ні кроку назад» (2012)
- «Ток» (2013)
- «Космас» (2021)
Сынглы ў супрацы зь іншымі выканаўцамі
рэдагаваць- «Развага» сумесна з гуртом :B:N: (2010)
- «Дай сілы!» сумесна з гуртом IQ48 (2011)
- складанка «Жалуды» (2013)
Відэакліпы
рэдагаваць- «Працягваю жыць» (2009)
- «Восеньскі вальс» (2010)[3]
- «Ні кроку назад» (2012)
Фільмаграфія
рэдагаваць- «Жыве Беларусь» (2013) — Мірон Захарка
- «Вышэй за неба» (2013) — Макс
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вольга Коршун. Лірыка ў рытме рэпу // Чырвоная зьмена. — 12 траўня 2010. — № 18 (15621). — С. 2.
- ^ а б в Vinsent: «Можна быць чалябінцам, а можна — эўрапейцам» (бел.). Свабода (2012-11-23). Праверана 2020-04-10 г. Архіўная копія ад 2020-04-10 г.
- ^ ТГ. (2010-02-02) Vinsent: «Такі кліп, як мой, каштуе 2000 даляраў» (бел.). Tuzin.fm. Праверана 2020-03-30 г. Архіўная копія ад 2010-02-14 г.