Сьвятаслаў Карповіч
Сьвятаслаў Яўгенавіч Карповіч (нар. 1949, Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі мэханік-вынаходнік.
Сьвятаслаў Карповіч | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1949 (75 гадоў таму) |
---|---|
Месца нараджэньня | Глоўсевічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут (1971)[2] |
Занятак | дасьледнік, прафэсар унівэрсытэту, вынаходнік |
Навуковая сфэра | мэханіка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі |
Вядомы як | распрацоўнік праграмных рухаў шматкаардынатных сыстэмаў аўтаматызаванага абсталяваньня |
Навуковая ступень | доктар навук (1997) |
Узнагароды | Дзяржаўная прэмія Беларусі (2000) |
Аўтар навуковых працаў ў галіне: аналітычнай мэханікі прэзыцыйных мэханізмаў, робатаў і мэхатронных сыстэмаў; альгарытмізацыі матэматычных мадэляў выканаўчых мэханізмаў і сыстэмаў кіраваньня, пабудовы праграмных рухаў шматкаардынатных сыстэмаў аўтаматызаванага абсталяваньня. Доктар тэхнічных навук і прафэсар (1997). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000). З 1977 году працаваў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі[3], дзе ў 1997 годзе стаў прафэсарам катэдры найвышэйшай матэматыкі. На 2022 год пад ягоным кіраўніцтва абаранілі 16 кандыдацкіх і 5 доктарскіх дысэртацыяў. Стварыў 20 вынаходзтваў і напісаў звыш 400 навуковых артыкулаў і 18 манаграфіяў[4], а таксама прынамсі 4 патэнты[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/03/15sak-8.indd_.pdf
- ^ Аляксандар Болсун. Карповіч Сьвятаслаў Яўгенавіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 97. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 15 сакавіка 2014. — № 48 (27658). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Карповіч Сьвятаслаў Яўгенавіч (рас.) // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, 2022 г. Праверана 25 кастрычніка 2022 г.
- ^ Карповіч Сьвятаслаў Яўгенавіч (рас.) // База патэнтаў Беларусі, 2022 г. Праверана 25 кастрычніка 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |